Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад пачаткам перамоваў Кучма сустрэўся з Макеем


Леанід Кучма
Леанід Кучма

У МЗС Беларусі пацьвердзілі, што перамовы ўдзельнікаў кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне пачнуцца найбліжэйшым часам. Месцам сустрэчы прызначаны будынак «Дыпсэрвіс хол» — былая рэзыдэнцыя прэзыдэнта Беларусі ў цэнтры беларускай сталіцы. Як і падчас ранейшых сустрэчаў, цяпершняя гэтаксама пройдзе ў закрытым для прэсы фармаце.

Стала вядома, што затрымацца ўдзельнікаў перамоваў прымусіў былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма. На даручэньнне Аляксандра Лукашэнкі міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся зь Леанідам Кучмам напярэдадні перамоваў трохбаковай кантактнай групы Расея — Украіна — АБСЭ.

У зьнешнепалітычным ведамстве ўдакладнілі, што бакі абмеркавалі «актуальнае становішча спраў у зоне канфлікту, яго ўплыў на рэгіянальную і глябальную міжнародную абстаноўку». Значная ўвага была нададзеная шляхам неадкладнага спыненьня кровапраліцьця і выхаду з крызісу на аснове ранейшых менскіх дамоўленасцяў.

«Падкрэсьліўшы шчырую зацікаўленасьць Беларусі ў як мага больш хуткім усталяваньні міру на ўкраінскай зямлі, Уладзімер Макей пажадаў посьпехаў ўдзельнікам перамоваў кантактнай групы ў Менску», — адзначылі ў МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG