Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя футболу прэзэнтавала бел-чырвона-белую форму. Фота

Новую форму нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе прэзэнтавала сёньня асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу». Пасярэдзіне белай майкі — шырокі нацыянальны ўзор.

Другі камплект формы мае чорны колер, упоперак таксама нацыянальны арнамэнт.

На прэзэнтацыі выступіў гурт Navi, які выканаў новы беларускамоўны саўндтрэк нацыянальнай зборнай.

Ад нядаўняга часу зборная Беларусі па футболе мае мянушку «Белыя крылы».

Фэдэрацыя запрашае ўсіх заўзятараў прыйсьці на наступны матч з Францыяй — 6 верасьня — у вышыванках.

XS
SM
MD
LG