Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША не гатовы рабіць больш жорсткім кантроль над продажам зброі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што трагедыя ў Лас-Вегэсе, якая стала найбуйнейшай у гісторыі ЗША, не павінна стаць прычынай для ўзмацненьня жорсткасьці законаў аб абарачэньні зброі ў краіне.

«У нейкі момант, цалкам магчыма, гэта адбудзецца. Але дакладна не цяпер», — сказаў ён, адказваючы на пытаньне журналістаў пра пляны Белага дома наконт магчымага зьмяненьня законаў аб зброі.

Трагедыя адбылася ўвечары 1 кастрычніка, калі 64-гадовы Стывэн Пэдак адкрыў агонь па гледачах падчас канцэрту кантры-музыкі ў Лас-Вэгасе, з акна свайго нумара на 32-м паверсе гатэлю «Мандалэй Бэй».

Ахвярамі стральбы сталі 59 чалавек, больш за 500 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Стралок скончыў жыцьцё самагубствам, калі паліцыя пачала ўзломваць дзьверы нумару. Пазьней паліцыя выявіла ў гатэльным нумары і ў доме Пэдака некалькі дзясяткаў адзінак зброі.

Трагедыя ў Лас-Вэгасе: што вядома пра злачынцу

Дональд Трамп пракамэнтаваў трагедыю ў Лас-Вэгасе ўвечары ў аўторак, пасьля вяртаньня ў Вашынгтон з Пуэрта-Рыка. Ён назваў гібель некалькіх дзясяткаў людзей «актам абсалютнага зла», паабяцаўшы, што раніцай у сераду ён прыедзе на месца масавага расстрэлу.

«Я паеду заўтра рана і буду ў Лас-Вэгасе, — сказаў прэзыдэнт ЗША. — Мы хочам наведаць некаторых з пацярпелых, хто цяпер папраўляецца. Пра гэта вельмі страшна нават думаць, вельмі страшна».

Стралка Дональд Трамп назваў «хворым і вар’ятам», заявіўшы, што падчас паездкі ён мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі праваахоўных органаў і гарадзкіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG