Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2,87 млн эўра на кілямэтар: урад Беларусі возьме крэдыт на рамонт МКАД-2 ля Астрашыцкага Гарадка


Аляксандар Лукашэнка за рулём на 2-й МКАД
Аляксандар Лукашэнка за рулём на 2-й МКАД

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 27 сакавіка ўказ аб прыцягненьні пазыкі Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця ў 42,45 млн эўра на 15 год у мэтах рэканструкцыі ўчастку шашы Р-80. Указ апублікаваны (PDF) 30 сакавіка.

Грошы мяркуецца накіраваць на рэканструкцыю ўчастку дарогі, вядомай як МКАД-2, паміж вёскамі Слабада (што побач з Курганам Славы) і Паперня, недалёка ад Астрашыцкага Гарадка, працягласьцю 14,77 км. Цяпер дарога там выглядае прыблізна так, але выбіваецца па якасьці з астатняга МКАД-2.

«Вы ведаеце, што мы ўвялі другую кальцавую аўтадарогу вакол Менску, але якраз гэты кавалак, пра які вы пытаецеся, заставаўся ў старым выглядзе, — расказала Свабодзе начальніца аддзелу разьвіцьця дарог Мінтрансу Тацяна Жучкова. — І тады абяцалася, што ён будзе рэканструяваны таксама, паколькі, калі па ўсёй дарозе пойдуць велікагрузныя аўтамабілі, дык там пакрыцьцё ня будзе вытрымліваць нагрузкі і патрэбны дзьве паласы, як па ўсёй дарозе. Таму будзе брацца гэты крэдыт і праводзіцца рэканструкцыя. Зь мясцовымі жыхарамі гэта ўзгоднена, праводзіліся сходы, знойдзены тэхнічныя рашэньні, будзем старацца ўвесьці дарогу як мага хутчэй».

У Астрашыцкім Гарадку знаходзіцца адна з асноўных рэзыдэнцыяў Аляксандра Лукашэнкі, ягоны малодшы сын Мікалай ходзіць там у школу.

Міністэрству транспарту даручана правесьці перамовы наконт крэдыту ад ЭБРР і падпісаць пагадненьне, весьці кантроль за выкананьнем пагадненьня і «мэтавым выкарыстаньнем сродкаў пазыкі». Генэральным праектавальнікам вызначаны «Белдзіпрадар», замоўнікам праекту і закупнікам тавараў, работ і паслуг — «Менскаўтадар-Цэнтар». Савету Міністраў даручана забясьпечыць пагашэньне крэдыту.

У разьліку на кілямэтар дарогі гэта даволі дарагая рэканструкцыя для Беларусі — каля 2,87 млн эўра за кілямэтар. Напрыклад, у 2010 годзе ўчастак дарогі Пухавічы — Бабруйск працягласьцю каля 82 км рэканструяваўся за 150 млн даляраў крэдыту Сусьветнага банку — выйшла каля 1,35 млн эўра на 1 км. У 2011 годзе на крэдыт кітайскага «Эксімбанку» памерам 340 млн даляраў рэкснструявалі ўчастак дарогі Жлобін — Гомель працягласьцю каля 100 км — гэта каля 2,4 млн эўра за 1 км.

Беларусь забараніла дронам лётаць над рэзыдэнцыямі Лукашэнкі і Астрашыцкім гарадком

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG