Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурорскае папярэджаньне журналісту разгледзяць у Камітэце ААН


Мікола Бянько
Мікола Бянько

Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць скаргу журналіста-фрылансэра Міколы Бянько з Гомеля — яго перасьледуюць за збор і распаўсюд інфармацыі і супрацоўніцтва без акрэдытацыі з замежным СМІ. Такая скарга зь Беларусі будзе разглядацца камітэтам упершыню.

«Спадзяюся, што Камітэт ААН зарэгіструе, а потым аб’ектыўна і ўсебакова разгледзіць скаргу й дасьць рэкамэндацыі беларускаму ўраду наконт прывядзеньня нацыянальнага заканадаўства аб СМІ ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязаньнямі. Я б хацеў, каб Беларусь адыходзіла ад практыкі перасьледу журналістаў-фрылансэраў, бо гэта адкідвае разьвіцьцё нашай дзяржавы на дзесяцігодзьдзі назад, робіць яе ўразьлівай перад зьнешнімі інфармацыйнымі ўплывамі. Падзеі на ўсходзе Ўкраіны паказалі, што толькі наяўнасьць шматлікіх СМІ, у тым ліку і мноства карэспандэнтаў-фрылансэраў, могуць абараніць інфармацыйную прастору ад уплыву дэструктыўных сілаў», — кажа журналіст Бянько.

5 сакавіка 2014 году першы намесьнік пракурора Гомельскай вобласьці Вадзім Сушчынскі вынес незалежным журналістам, сябрам ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Мікалаю Бянько і яго жонцы Юлі Сівец афіцыйнае папярэджаньне за матэрыялы на сайце Радыё Рацыя — рэпартажы «Забыты Чарнобыль», «Шчодрыкі па-гомельску», а таксама іхнія блогі: «Месца вызначае ўсё», «Вынікі года чорнай Зьмяі».

Абскарджваньне папярэджаньня ў Генэральнай пракуратуры станоўчых вынікаў ня мела — фрылансэраў працягвалі вінаваціць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Суд Цэнтральнага раёну і Гомельскі абласны суд, куды зьвяртаўся Мікалай Бянько па абарону сваіх правоў, скаргі адхілілі. Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду нават не паведаміла заяўніку пра дату, месца і час слуханьня справы.

У індывідуальнай скарзе Міколы Бянько ў Камітэт ААН Юля Сівец згадваецца як ахвяра парушэньня правоў на збор і распаўсюд інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG