Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі «Богдан» будзе зьбіраць вайсковыя МАЗы


МАЗ-6317
МАЗ-6317

Грузавікі могуць мець як вайсковае, так і цывільнае прызначэньне.

Аўтакарпарацыя «Богдан», якая належыць першаму намесьніку сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі Алегу Гладкоўскаму, будзе зьбіраць ва Ўкраіне беларускія грузавікі МАЗ. Як паведамляе «Главком» са спасылкай на прэс-службу «Богдана», аўтамабілі пачнуць выпускаць у Чаркасах.

Гаворка вядзецца найперш пра мадэлі МАЗ-5316 і МАЗ-6317, якія могуць выкарыстоўвацца ў цывільных і вайсковых мэтах. Яны стаяць на ўзбраеньні беларускага войска. МАЗ-6317 выкарыстоўваецца як плятформа для рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «Белград». Пазьней украінцы плянуюць арганізаваць выпуск цягача МАЗ-6425, здольнага перавозіць бронетранспартэры.

Пакуль мяркуецца наладзіць вытворчасьць са зборкі шасі, зваркі, афарбоўкі і ўсталёўкі грузавой плятформы, надалей украінцы плянуюць лякалізаваць вытворчасьць і далучаць да яе ўкраінскіх вырабнікоў дэталяў, у тым ліку Крамянчуцкі аўтазавод, вытворцу шынаў «Росава» зь Белай Царквы і, магчыма, вытворцу акумулятараў з Днепрапятроўску «Иста». Аб’ёмы вытворчасьці будуць залежаць ад патрэбаў рынку, кажуць у прэс-службе.

Паводле зьвестак CarDiagram, партнэрства абмяркоўвалася яшчэ летась, а грузавікі МАЗ-6425 ужо выкарыстоўваюцца ва ўзброеных сілах Украіны. Сьцьвярджаецца, што хоць машыны могуць выкарыстоўвацца ў зоне АТА, украінскі вытворца ня будзе браніраваць МАЗы.

Два тыдні таму стала вядома, што аўтобусы МАЗ таксама будуць зьбіраць у Польшчы. Беларускія прадпрыемствы МАЗ тым часам не заўсёды могуць забясьпечыць працай сваіх рабочых. Неаднаразова на прадпрыемствах спыняліся канвэеры, супрацоўнікаў адпраўлялі ў неаплатныя адпачынкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG