Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЗ спыняе галоўны канвэер да 6 красавіка


Менскі аўтамабільны завод цалкам спыняе вытворчасьць сваёй асноўнай прадукцыі — грузавікоў — з 27 сакавіка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, галоўны канвэер будзе стаяць да 6 красавіка. Працаўнікоў прадпрыемства на гэты пэрыяд адпраўляюць у адпачынак з захаваньнем 2/3 акладу. Шмат рабочых атрымліваюць зьдзельную аплату, таму застануцца без заробку. Адміністрацыя і аддзел маркетынгу будуць працаваць, піша БДГ.

На афіцыйны запыт Радыё Свабода прэс-служба МАЗа 26 сакавіка не адказала.

Але рабочыя МАЗу пацьвердзілі і Радыё Свабада, і БелаПАН, што іх адправілі ў адпачынак да 6 красавіка

Паводле інфармацыі працаўнікоў, адна з прычын спыненьня канвэеру — адсутнасьць рухавікоў для грузавікоў. Калі за гэтыя 10 дзён знойдуць сродкі для закупкі рухавікоў, працу адновяць.

Вытворчасьць аўтобусаў пакуль працягне працаваць, але ня цалкам. Паводле дадзеных прафсаюзнага рэсурсу praca-by.info, у сакавіку супрацоўнікі аўтобуснай вытворчасьці МАЗу працавалі па 3 дні на тыдзень, а з 23 сакавіка ім прапанавалі пайсьці ў адпачынак на 2 тыдні за свой кошт. Пакінулі працаваць толькі рамонтныя брыгады.

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Даволі працяглы пэрыяд — больш за год — значная колькасьць цэхаў МАЗу працуюць па 3-4 дні на тыдзень. У апошні час многія беларускія прадпрыемствы пераводзяць на скарочаны працоўны тыдзень альбо прымушаюць працаўнікоў ісьці ў адпачынак за свой кошт. Гэтак і на Гомсельмашы, Менскім трактарным заводзе, Беларускай чыгунцы, Асіповіцкім заводзе аўтаагрэгатаў, Магілёўтрансмашы, «Строммашыне», Менскім падшыпнікавым заводзе, «Віцебскіх прадуктах», Бабруйскім заводзе дэталяў і агрэгатаў, Сьветлагорскім заводзе ЖБВ ды іншых.

На заводзе «Палімір», які ўваходзіць ў склад ААТ «Нафтан», з 16 сакавіка спынілі выпуск сынтэтычнага валакна «Нітрон-С». Прадпрыемства пазбавілася 600 працоўных месцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG