Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», да кожнага звароту прыклалі сумесны даклад цэнтру «Вясна» і Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах».
«5 лістапада 2016 году ў СІЗА №1 МУС ва ўмовах таемнасьці былі прыведзеныя ў выкананьне сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да грамадзян Івана Куляша, Сяргея Хмялеўскага і Генадзя Якавіцкага… а прысуд у дачыненьні Сяргея Вострыкава, які ўжо ўступіў у законную сілу, можа быць прыведзены ў выкананьне ў любы момант», — напісаў у сваім звароце каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.
6 пытаньняў пра сьмяротную кару ў Беларусі
Ён зьвярнуў увагу, што Камітэт у справах правоў чалавека ААН прыняў шэсьць рашэньняў паводлде індывідуальных зваротаў грамадзян краіны, у якіх канстатаваў парушэньне Рэспублікай Беларусь права на жыцьцё, а нявыдачу цел расстраляных для пахаваньня членам сям’і кваліфікаваў як жорсткае і бесчалавечнае абыходжаньне.
Праваабаронцы просяць дэпутацкі корпус выступіць з ініцыятывай правесьці парлямэнцкія слуханьні з удзелам шырокага кола прадстаўнікоў грамадзкасьці, праваабарончай супольнасьці і журналістаў для абмеркаваньня адмены сьмяротнага пакараньня.