Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі Зьвяз асудзіў чарговыя сьмяротныя пакараньні ў Беларусі


«Працяг прымяненьня сьмяротнага пакараньня супярэчыць заяўленай Беларусьсю гатоўнасьці супрацоўнічаць у гэтым пытаньні зь міжнароднай супольнасьцю, у тым ліку з ЭЗ, і разгледзець увядзеньне мараторыю на прымяненьне сьмяротнага пакараньня».

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў у сувязі з выкананьнем сьмяротных прысудаў у лістападзе адносна Івана Куляша і Сяргея Хмялеўскага.

У красавіку таксама быў пакараны сьмерцю Сяргей Іваноў.

Разгледзець пытаньне аб увядзеньні мараторыю Беларусь абавязалася ў адказ на рэкамэндацыі Рады ААН па правах чалавека ў межах унівэрсальнага пэрыядычнага агляду.

Акрамя таго, справа Хмялеўскага знаходзіцца ў працэсе абскарджваньня ў Камітэце ААН па правах чалавека. У жніўні 2016 году Камітэт праінфармаваў беларускія ўлады, што разглядае адпаведную скаргу.

Эўрапейскі Зьвяз выступае супраць сьмяротнай кары, лічачы, што яе нельга апраўдаць ні пры якіх абставінах.

«Гэтая пазыцыя была таксама агучаная падчас нядаўніх візытаў у Менск прадстаўнікоў ЭЗ высокага ўзроўню, — гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў. — Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Эўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе сьмяротнае пакараньне, замяніць астатнія сьмяротныя прысуды на мякчэйшыя і неадкладна ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротнай кары ў якасьці першага кроку на шляху да яе адмены».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG