Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіты Максім Шыцік: Расьцяжка зь сьлядамі крыві стане рэчавым доказам, калі міліцыянты яе вернуць


Зьбіты Макім Шыцік: Я ляжаў на падлозе, сьцякаў крывёю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Зьбіты Макім Шыцік: Я ляжаў на падлозе, сьцякаў крывёю

28 студзеня грамадзкі актывіст Максім Шыцік, якога разам з Паўлам Сяргеем і журналістам Паўлам Дабравольскім зьбілі міліцыянты ў Фрунзенскім судзе падчас працэсу над графіцістамі, быў выкліканы на размову ў Сьледчы камітэт у межах праверкі інцыдэнту.

«Са мной размаўляў сьледчы Сямён Піцко, той самы, які ўчора сустракаўся з Паўлам Дабравольскім. Але шмат я распавесьці не змагу, бо ён мяне папярэдзіў аб адказнасьці за раскрыцьцё тайны сьледзтва. Хоць якое сьледзтва, калі гэта яшчэ толькі праверка? Карацей, размова наша цягнулася гадзіны тры, ён усё распытаў пра інцыдэнт, але неяк таксама паводзіў сябе напружана. Тэлефон адразу сказаў выключыць, і гэтаксама, як з Паўлам Дабравольскім, размаўлялі мы на значнай адлегласьці. Я ўсё распавёў, што бачыў, што чуў, як білі, хоць непасрэдна твараў тых, хто нас зьбіваў, я не запомніў. Паабяцаў прынесьці заўтра рэчавы доказ — шалік з маёй крывёй. Мне разьбілі брыво, зь яго лілася кроў і запэцкала кашулю і штаны, але дома я не падумаў і кінуў гэтую адзежу ў пральную машыну. А вось шалік з крывёй застаўся непамыты, таму аднясу сьледчаму, як ён сказаў. Яшчэ рэчавым доказам можа быць расьцяжка, якую мы з Паўлам Сяргеем вывесілі ў судзе — „Не — палітычным перасьледам“. На ёй таксама былі сьляды крыві, гэта я дакладна памятаю. Але расьцяжка засталася ў Фрунзенскім райаддзеле міліцыі. Калі яе вернуць, будзе яшчэ адзін рэчавы доказ, але наўрад ці аддадуць. Хутчэй за ўсё, прыдумаюць, што нібыта ўжо згубілася. Яшчэ заўтра адвязу сьледчаму вынікі маёй экспэртызы цялесных пашкоджаньняў, ужо павінна быць гатовая», — сказаў Максім Шыцік.

Яшчэ адзін пацярпелы ад міліцэйскага гвалту ў будынку Фрунзенскага суду Павал Сяргей толькі сёньня атрымаў ад сьледчага накіраваньне на экспэртызу цялесных пашкоджаньняў. Размову ў Сьледчым камітэце Паўлу Сяргею прызначылі на заўтра, 29 студзеня.

У Менску судзяць графіцістаў. Ім пагражае да 6 год турмы. Першае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:26 0:00

25 студзеня ў Фрунзенскім судзе Менску пачаўся крымінальны працэс над трыма графіцістамі, якія ў 2015 годзе ў розных месцах гораду намалявалі лёзунгі «Беларусь мусіць быць беларускай», «Рэвалюцыя сьвядомасьці...Яна ўжо ідзе», а таксама запэцкалі фарбай два вулічныя білборды з выявамі міліцыянтаў. У самым пачатку працэсу Максім Шыцік і Павал Сяргей дасталі расьцяжку «Не — палітычным перасьледам», а таксама пачалі выкрыкваць словы «Мастацтва — не злачынства». Міліцыянты ў цывільным гвалтам выцягнулі актывістаў з судовай залі і пачалі зьбіваць. Гэта зьняў на відэа журналіст парталу Tut.by Павал Дабравольскі, які таксама пацярпеў ад міліцэйскага гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG