Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ляціць у Індыю. Трэці візыт за 20 гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 11–12 верасьня ладзіць афіцыйны візыт у Індыю, дзе мае правесьці перамовы і афіцыйныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, у тым ліку прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам. У час візыту пройдзе Індыйска-беларускі бізнэс-форум.

Лукашэнка рабіў дзяржаўныя візыты ў Індыю ў 1997 і 2007 гадах, у 2015-м у Беларусь прыяжджаў прэзыдэнт Індыі Пранаба Мукерджы.

Разам з тэмамі эканамічнай, гандлёвай, палітычнай, навуковай і турыстычнай супрацы плянуецца абмеркаваць узаемадзеяньне Беларусі і Індыі ў эўразійскай інтэграцыі (Беларусь і Індыя ўваходзяць у Шанхайскую арганізацыю супрацы, Індыя лічыцца кандыдатам на далучэньне да Эўразійскага эканамічнага саюзу).

Як адзначае БелаПАН, за апошні час таваразварот Беларусі зь Індыяй расьце (паўмілярда даляраў за 2016 год), экспарт зь Беларусі перавышае імпарт зь Індыі на 75 млн даляраў, пры гэтым за 2016 год экспарт вырас на 50%, а імпарт зьменшыўся амаль на траціну. Беларусь экспартуе ў Індыю пераважна калійныя ўгнаеньні, а таксама азотныя ўгнаеньні, сынтэтычныя ніткі, дроты, матэрыялы для шынаў, інтэгральныя схемы, шкловалакно і падшыпнікі, а імпартуе зь Індыі лекі, рыбу, тытунь, каву, гарбату, абутак ды іншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG