Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя абяцае не чапаць дэманстрантаў, калі яны сыдуць з Грушэўскага


Міністар унутраных справаў Віталь Захарчанка заявіў у ноч на пятніцу, што, калі прысутныя на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве прымуць прапанову Генэральнай пракуратуры і пакінуць «небясьпечную тэрыторыю», органы ўнутраных спраў не ажыцьцявяць ніякіх захадаў адносна перасьледу гэтых людзей.

«Акрамя таго, гарантую, што міліцыя ня будзе прымаць сілавых дзеяньняў па вызваленьні майдану Незалежнасьці», — цытуе міністра прэс-служба МУС.

Перад гэтым Генэральная пракуратура заявіла, што органы пракуратуры будуць хадайнічаць перад судамі аб вызваленьні арыштаваных пад іншую меру стрыманьня або адмове ад арышту затрыманых за сутычкі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве — у выпадку, калі «радыкальна настроеныя асобы спыняць гвалтоўныя дзеяньні, падпалы, пагромы, супраціў праваахоўным органам і вызваляць вуліцу Грушэўскага».

Як стала вядома пазьней, апазыцыйныя лідэры і удзельнікі сходу на Майдану адхілі прапанову ўладаў і аб’явілі вуліцу Грушэўскага «тэрыторыяй Майдану».

Улады адпусьцяць затрыманых пры ўмове спыненьня сілавых дзеяньняў на Грушэўскага — Клічко
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG