Сьледчы камітэт распачаў і расьсьледуе крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Менску Валерыя Куляша.
Як паведамляе TUT.BY са спысылкай на ўласныя крыніцы, пра затрыманьне Куляша стала вядома яшчэ на мінулым тыдні – кіраўнік раёна адсутнічаў на дзьвюх плянэрках у Менгарвыканкаме, замест яго там быў намесьнік.
Рашэньне аб завядзеньні справы прынятае на падставе праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.
Паводле сьледзтва, Кулеш перавысіў службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула прычыненьне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Менску.
Дзеяньні кіраўніка адміністрацыі кваліфікаваныя сьледствам па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэньне службовых паўнамоцтваў), у дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.