Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын пагадзіўся сустрэцца з Трампам, — CNN


Кім Чэн Ын / Дональд Трамп
Кім Чэн Ын / Дональд Трамп

Паводле зьвестак тэлеканалу CNN, кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыняў прапанову прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа аб сустрэчы.

CNN сьцьвярджае, што ёсьць «вялікая імавернасьць» таго, што сустрэча кіраўнікоў ЗША і КДНР пройдзе ў дэмілітарызаванай зоне між Паўночнай і Паўднёвай Карэямі — там сама, дзе раней у красавіку сустрэліся кіраўнікі дзьвюх Карэяў. Магчыма нават, што падчас сустрэчы Трамп можа апынуцца на паўночнакарэйскай тэрыторыі.

Кім Чэн Ына на сустрэчу ўгаварыў прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін, піша CNN са спасылкай на крыніцу, «добра знаёмую з думкамі КДНР на гэтую тэму». Сустрэча можа прайсьці ўжо ў канцы траўня, бо абсталяваньне і памяшканьні для прэсы ўжо гатовыя.

Афіцыйна Злучаныя Штаты і КНДР пакуль не пацьвярджалі і не абвяргалі згоду на сустрэчу. Дональд Трамп заявіў толькі, што цяпер прапрацоўваюцца дэталі магчымай падзеі, падрабязнага анонсу можна чакаць празь некалькі дзён. Bloomberg сьцьвярджаў, што як месца для такой сустрэчы разглядаюцца дзевяць гарадоў.

Раней Дональд Трамп сам казаў аб магчымым спатканьні з Кімам на мяжы Карэяў. Ён пісаў, Кім Чэн Ын «зь нецярплівасьцю чакае сустрэчы».

«Многія краіны разглядаюцца як месца для сустрэчы, але ці ня будзе Дом міру/Дом свабоды на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі больш прадстаўнічым, важным і надзейным месцам, чым любая трэцяя краіна? Проста пытаюся», — пісаў Трамп у Twitter.

Красавіцкія перамовы кіраўнікоў Паўночнай і Паўднёвай Карэяў завяршыліся дамовай аб ядзерным раззбраеньні. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі заявіў, што Трамп заслугоўвае атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру за свае намаганьні ў спыненьні супрацьстаяньня з КНДР вакол яе ядзернай праграмы.

З чаго пачыналася пацяпленьне між КНДР і Рэспублікай Карэяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG