Вечарына з удзелам Касі Камоцкай пачалася а 17-ай. Паслухаць шматразовую рок-князёўну прыйшлі каля трох дзясяткаў чалавек, некаторыя падыходзілі цягам сустрэчы і вымушаныя былі слухаць у калідоры з-за недахопу месца ў невялікай залі.
Цягам дзьвюх гадзінаў сьпявачка выконвала свае старыя песьні, адказвала ды сама задавала пытаньні, ахвотна разважала пра падзеі ва Ўкраіне. Адзін з гасьцей спытаўся Камоцкую, чаму б ёй не напісаць песьню па-ўкраінску.
Відэа Андрусь Крэчка
«Я ж не такі прафэсійны кампазытар, якому замовілі і напісаў. Я вось цяпер чытаю Шаўчэнку і разумею, што гэта прайшло міма мяне, можа, нешта напішу. Я ўзрушаная яго грамадзянскім пафасам ды лірызмам».
Камэнтуючы ўкраінскія падзеі, Кася Камоцкая сказала, што ня верыць у эвалюцыйныя зьмены ў Беларусі:
«Мне не падабаюцца гэтыя павольныя эвалюцыйныя перамены, душу больш цягне да рэвалюцыі. Гляджу я на падзеі ва Ўкраіне. і што? Да чаго прывялі іх пакрокавыя зьмены? Усё адно ўсё скончылася рэвалюцыяй».
На пытаньне, чаму Камоцкая адмовілася ад трэцяй рок-кароны ў сярэдзіне 90-х, сьпявачка адказала, што ўжо тады прэмія дэградавала, а потым і ўвогуле зьнікла.
«Вось і цяпер нам не хапае фэстывалю падсумавальнага, які б адзначаў вынікі маладых творцаў. Адзінае, што засталося — польскае Басовішча, для многіх гэта ўжо посьпех, а я так не лічу», — адзначыла Камоцкая.
Узгадваючы Барадуліна, артыстка распавяла пра сваё знаёмства зь ім і пра свой фільм «Эпоха Барадуліна», які пару дзён таму паказалі на «Белсаце»:
«Здымаючы стужку, мы паехалі да яго ва Ўшачы, доўга размаўлялі. Фільм атрымаўся не пра Барадуліна, ня толькі пра яго лёс, таму так і называецца. Хачу, каб вы яго паглядзелі на 40 дзён».
Фільм Эпоха Барадуліна
«ЦІ пісалі вы песьні на вершы Барадуліна?» — прагучала з залі.
«Не, не пісала. Аднойчы ў мяне зламаўся сканэр і давялося ўручную набіраць яго тэксты, і калі я пачала перапісваць іх сваёй рукой, я зразумела, наколькі ён вялікі паэт і ўвогуле цікавыя чалавек. Раней так не задумвалася над яго тэкстамі», — распавяла Камоцкая.
У перыпынках паміж выступамі адбылася віктарына. Прысутным прапаноўвалася адгадаць асобы Эміліі Плятэр, Новіка-Пеюна, Францішка Аляхновіча ды іншых. Найбольш дасьціпныя атрымалі кнігі з сэрыі «Бібліятэка свабоды» — «Жывая мова», «Дуліна ад Барадуліна», «Турма і здароўе» ды іншыя.
Скончыла Камоцкая свой выступ стоячы, выканаўшы сьпеў «Мая краіна»:
Мая свабода — зь ветрам нязгода
Ды асалода супрацьстаяньня.
Мая свабода — човен падводны
Памiж Сцылаю ды Харыбдай,
Мая свабода — дом папяровы
Памiж Гамораю ды Садомам,
А там за домам край невядомы
Пад белым снегам, пад белым сьцягам.
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай
*Канцэрт адбыўся пры дапамозе мясцовай актывісткі Алесі Скапінцавай.