Глядзець карцінку ў вялікім памеры >>>
Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што беларуская мова нібыта была створаная «пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». МЗС Беларусі выказаў пратэст Расеі з нагоды гэткіх выказваньняў, гісторыкі назвалі іх фальсыфікатам і глупствам, а аўтары газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» назвалі самаго Рашэтнікава «балбатуном» і «дылетантам».
Калі сапраўды ўзьнікла беларуская мова? Гэта невядома. Дакладна вядома, што беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў. Але мы ня маем машыны часу, каб даведацца, якой была вусная мова менавіта 1000 ці 800 гадоў таму. Дык зьвернемся да пісьмовых крыніцаў. У іх гісторыя беларускай мовы прасочваецца задоўга да 1926 году.