Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 чалавек арыштавалі ў Індыі па справе аб шпаргалках


Індыйцы ў горадзе Гаджыпур лезуць на сьцяну школы, каб падказаць адказы на пытаньні іспыту.
Індыйцы ў горадзе Гаджыпур лезуць на сьцяну школы, каб падказаць адказы на пытаньні іспыту.

Каля 300 чалавек арыштаваныя ў індыйскім штаце Біхар пасьля гучнага скандалу аб масавым сьпісваньні адказаў падчас школьных экзамэнаў, паведамляе ВВС.

Бацькі і сябры вучняў, рызыкуючы жыцьцём, узьбіраліся на сьцяну школы, каб перадаць шпаргалкі з адказамі на пытаньні.

Сярод арыштаваных — шмат бацькоў школьнікаў. Паведамляецца, што больш за 750 вучняў ужо адлічылі са школы.

Толькі ў штаце Біхар выпускныя іспыты сёлета здаюць каля 1,4 мільёна школьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG