Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч абскардзіў будаўніцтва каля Курапатаў у Міністэрстве архітэктуры, Менгарвыканкаме і Генпракуратуры


Юры Губарэвіч
Юры Губарэвіч

Старшыня руху «За свабоду» патрабуе лічыць вынікі паседжаньня камісіі па ўнясеньні зьменаў у плян дэталёвага плянаваньня несапраўднымі, правесьці паўторнае грамадзкае абмеркаваньне і прыпыніць будаўніцтва на ўчастку каля Курапатаў да атрыманьня вынікаў гэтага абмеркаваньня.

«27 лютага ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску адбылося пасяджэньне камісіі ў ранейшым складзе, на якім быў разгледжаны адкарэктаваны праект і дадзеныя станоўчыя рэкамэндацыі па яго зацьвярджэньні. Грамадзкае абмеркаваньне гэтага праекту не праводзілася», — гаворыцца ў скарзе Губарэвіча.

Рашэньне камісіі па будоўлі на ўчастку каля Курапатаў, які абараняюць актывісты, — незаконнае і павінна быць адмененае, лічыць Губарэвіч.

«Па сутнасьці, я абскарджваю вынікі ўчорашняга паседжаньня, якое прайшло зь відавочнымі парушэньнямі. Калі прызначаецца паўторны разгляд, то трэба праводзіць і паўторнае грамадзкае абмеркаваньне. Гэтага не было зроблена», — сказаў Губарэвіч у камэнтары Свабодзе.

Губарэвіч дадаў, што сябры руху «За свабоду» і яго моладзевага крыла бяруць актыўны ўдзел у абароне Курапатаў. Напрыклад, моладзевы актывіст Аляксей Клюшнічэнка — сярод тых, хто кругласуткава знаходзіцца ў намётавым мястэчку. Часта абаронцаў Курапат прыходзіць падтрымаць намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG