Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» можа стаць партыяй, бо прыйшло шмат новых людзей


Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч
Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абмяркуе на сваім форуме 12 лістапада, ці варта падаваць дакумэнты на рэгістрацыю партыяй. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце «Гавары праўду».

Тут ёсьць як плюсы, так і мінусы, адзначае адзін зь лідэраў кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў:

— Ідэя абмяркоўваецца ўжо больш за год, мы думалі пра гэта адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Але пасьля ўнутраных дыскусій зразумелі, што яшчэ не гатовыя да партыі, таму што гэта больш жорсткі ідэялягічны фармат, існуюць колькасныя патрабаваньні — трэба мець больш за 1000 чалавек.

Паводле Дзьмітрыева, цяпер «Гавары праўду» вырашыла вярнуцца да гэтай тэмы, таму што пасьля парлямэнцкіх выбараў прыйшло «шмат новых людзей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG