#ЄвроМайдан Карта по ОДА станом на 3 ночі. pic.twitter.com/ZtYYq8u8EV http://t.co/UHJ0LZu7iE
— ЄвроМайдан (@EuroMaydan) January 27, 2014
Беларускіх журналістаў жорстка зьбілі ў Чаркасах. http://t.co/6mYsXOACe3 #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.1.2014
Аўтамайдан скіраваўся на таемную акцыю by @svaboda http://t.co/eBaja2oMKA #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 27.1.2014
вось такі ўікэнд у Кіеве ад Паўло Зуб'юка (фотагалерэя) http://t.co/Q2UsvcpMG7 #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
Пратэстоўцы ў Кіеве занялі будынак Міністэрства юстыцыі
Актывісты «Супольнай справы» занялі Міністэрства юстыцыі, якое знаходзіцца ў Кіеве на вуліцы Гарадзецкага, 13. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў лідэр «Супольнай справы» Олэксандр Данілюк.«Занятае Міністэрства юстыцыі на Гарадзецкага 13. Неабходна падмацаваньне для будаўніцтва барыкады. Усе, хто маюць такую магчымасьць, падцягвайцеся», — адзначыў ён. Каля будынка на Гарадзецкага, 13 актывісты зьбіраюцца ўзьвесьці барыкады.
Чытаць далей
Паслы Эўразьвязу пераканаліся, што ў пратэстоўцаў няма зброі
Сёньня паслы краінаў Эўразьвязу, ЗША і Канады наведалі майдан Незалежнасьці ў Кіеве і праінспэктавалі Дом прафсаюзаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына».Камэнданты прадэманстравалі замежным амбасадарам, што на плошчы і ў памяшканні няма зброі.
Чытаць далей
Дэманстранты ў Кіеве захапілі Мінюст #Євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
Армія ня пойдзе супраць мітынгоўцаў — міністар абароны
Узброеныя сілы Ўкраіны ня ўмешваюцца ў канфліктную сытуацыю ў краіне. Пра гэта ў інтэрвію ІТАР-ТАСС заявіў міністар абароны краіны Павел Лебедзеў.Па словах міністра абароны, «армія будзе строга кіравацца Канстытуцыяй і законам Украіны, якія выразна прапісваюць яе ролю, функцыі і задачы, у тым ліку і па прыцягненьні Ўзброеных сіл».
Прапановы некаторых палітыкаў ўмяшацца арміі ў рашэньне канфлікту Лебедзеў назваў правакацыяй.
У інтэрвію Радыё Свабода былы міністр абароны Анатоль Грыцэнка заявіў, што грамадзяне з афіцыйна зарэгістраванай зброяй маюць права на самаабарону ў небясьпечных умовах.
«Усе, хто мае легальную зброю, я лічу, перш за ўсё нардэпы, афіцэры і генэралы запасу, вэтэраны сілавых структураў, спэцназу, Аўганістану, міратворчых, іншых канфліктных місіяў павінны быць у выпадку небясьпекі ў першым шэрагу і прымяняць зброю па тых бандытах, якія зьнішчаюць людзей», — сказаў Грыцэнка
Кіеў. Рэкляма Януковіча #євромайдан http://t.co/yG2YYAoVPR
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
Вось відэа з разьвітаньня з Жызьнеўскім http://t.co/1n1Kp01dQO #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
А вось і фоткі: Разьвітаньне зь Міхаілам Жызьнеўскім у Кіеве http://t.co/k9QqebzCKy #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
Жызьнеўскага пахаваюць у аўторак пад Гомелем
Пахаваньне Міхаіла Жызнеўскага адбудзецца ў аўторак 28-га студзеня ў пасёлку «Сьцяг Працы» пад Гомелем. Больш дакладны час пахаваньня будзе паведамлены пазьней. Гэта будзе прыкладна 12.00-13.00.
Месца пахаваньня вызначана самастойнай воляй бацькоў. Інфармацыя пра тое, што на бацькоў аказваўся ціск з боку спэцслужбаў, не адпавядае рэчаіснасьці.
Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік. Бацькі прыехаць не змаглі. Сяброўка Міхаіла Жызьнеўскага зь Белай Цэрквы Саша Панчанка распавяла Свабодзе, што сёньня ў Кіеве на разьвітаньні былі сястра Міхаіла Натальля і пляменьнік Павал.
З блізкіх сяброў была Саша Панчанка з мужам:
«Было занадта многа людзей і занадта многа журналістаў», — кажа Саша Панчанка.
Сяброўка Жызьнеўскага Саша Панчанка сказала Свабодзе, што ня хоча каб на пахаваньні Міхаіла ў Беларусі былі журналісты:
«Не, не і яшчэ раз не. Я еду туды, каб пахаваць яго як чалавека».
Сябры Жызьнеўскага ня хочуць казаць, калі і дзе яго пахаваюць
Так праводзілі ў апошні шлях загінулага беларуса ў Кіеве... #євромайдан http://t.co/WtFPyTOfoL
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
А тым часам на google play з'яўляюцца прылады на android на тэму #євромайдан http://t.co/zHgj8vnP1d
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
Абнавілася мапа Ўкраіны #євромайдан http://t.co/xZ2Pt6osA8
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
Майдан даў Януковічу некалькі гадзін для вызваленьня затрыманых актывістаў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014
А вы падтрымліваеце ўкраінскі народ? Ці вам бліжэй пазыцыя ўлады? РТ за першы варыянт, у абранае за другі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.1.2014