Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


16:45 22.1.2014

Крамам і офісам у цэнтры Кіева загадалі зачыніцца да 16:00


Усе крамы і офісы, якія разьмешчаныя на цэнтральнай вуліцы Кіева — Храшчаціку — атрымалі негалосную рэкамэндацыю зачыніцца сёньня а 16:00 (17:00 па Менску).

Пра гэта паведамляе радыё «Голас Сталіцы».

Хто менавіта «рэкамэндаваў» пакінуць будынкі на Храшчаціку, і ці сапраўды гэта зьвязана з зачысткай на Майдане, пакуль не вядома.
17:00 22.1.2014
Відэа, як у фатографа Васіля Фядосенку трапляе куля

17:07 22.1.2014

УНА-УНСО прызнала сьмерць свайго байца-беларуса


Прэс-служба РОО УНА паведамляе пра гібель свайго байца Олексія (Локкі). Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта беларус з Гомеля Міхаіл Жызьнеўскі.

«На перадавой першыя страты УНСоўцаў... Сёньня загінуў адзін з найлепшых байцоў УНА. Сёньня да Валгалы адляцела душа воіна ўкраінскага народу — Аляксея (Локкі).

Вось баявая куля, якімі страляцюь на Грушэўскага. Такой куляй толькі што забілі майго Сябра Локкі...».

17:12 22.1.2014
На Эўрапейскую Плошчу прыбыў грэйдэр. На вуліцы Грушэўскага запрацавалі вадамёты, але зь відэатрансьляцыі незразумела, ці яны накіраваныя на пажары, якія там адбываюцца, ці на людзей.
17:21 22.1.2014
Сябра забітага беларуса: Ён мусіў зьехаць з-за палітыкі

Мы пазнаёміліся, калі пачаўся Майдан. Пасьля падзеяў 1 сьнежня мы сустрэліся, і вось бачыліся цягам месяца да яго трагічнай гібелі. Што да сям’і, то ня ведаю. Здаецца, у яго дзядзька, мажліва зь Менску, ці таксама з Гомеля, займае нейкую пасаду чыноўніка. Ён проста распавядаў, што праз палітычны перасьлед яго моцна шукалі, і ён шмат чаго не распавядаў.
17:24 22.1.2014
У Кіеве страляюць ці адстрэльваюць?

Ці выпадкова тое, што падчас украінскіх закалотаў былі застрэленыя прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў? Мы пацікавіліся меркаваньнем кіеўскага журналіста Юрыя Сьвірко.
17:53 22.1.2014
Беларуса ў Кіеве забілі стрэлам у сэрца зь пісталета Макарава

Адзін зь лідэраў УНА-УНСО Мікола Карпюк: «Стралялі канкрэтна ў яго. Дваіх застрэлілі снайперы, а ў яго мент страляў зь пісталета Макарава. Ён адразу памёр. Куля яму трапіла ў сэрца. Хачу падзякаваць братняй беларускай нацыі за такога сур’ёзнага мужчыну і сына беларускай нацыі. Ён сапраўдны герой».
17:55 22.1.2014

Сутыкненьні зь «Беркутам» пачаліся ля адміністрацыі Януковіча


Як паведамляе «Еспресо.ТВ», у бок «Беркута», які стаіць на Лютэранскай вуліцы каля Адміністрацыі прэзыдэнта, ляцяць «кактэйлі Молатава».
18:11 22.1.2014

Войска ўмешвацца ня будзе


Узброеныя сілы Ўкраіны ня будуць удзельнічаць у падзеях, зьвязаных з акцыямі пратэсту ў Кіеве.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» з спасылкай на прадстаўніка ведамства.

«Узброеныя сілы Ўкраіны супраць мітынгоўцаў ня будуць ужываць. Усе вайскоўцы і тэхніка знаходзяцца ў месцах пастаяннай дысьлякацыі», — заявіў ён.
18:13 22.1.2014

У Львове заўтра дзень жалобы


Такое распараджэньне падпісаў мэр Львова Андрэй Садовы, паведамляе Espresso.tv.
18:17 22.1.2014
18:18 22.1.2014

Перамовы апазыцыі і Януковіча працягваюцца. Вынікаў няма


Перамовы лідэраў трох апазыцыйных фракцый з прэзыдэнтам Януковічам, якія пачаліся каля другой гадзіны, працягваюцца, паведамляе Espresso.tv. У іх удзельнічаюць Віталь Клічко, Андрэй Яцанюк, Алег Цягнібок. Прэм’ер Азараў паляцеў у Давос, там форум пачаўся з хвіліны маўчаньня па ахвярах у Кіеве.
18:19 22.1.2014
18:28 22.1.2014

Цімашэнка: Кроў забітых — на руках Януковіча


На майдане Незалежнасьці агучаны зварот Юліі Цімашэнка: «Кроў забітых — на руках Януковіча, гэта ён страляў у людзей. З гэтай хвіліны ён перастаў быць прэзыдэнтам краіны. Украінцы, паўставайце за сваіх дзяцей і за сябе. Пытаньне стаіць жорстка — альбо яны, альбо свабодная Ўкраіна!»

Цімашэнка заклікала спэцназ пакласьці зброю і пераходзіць на бок народу. Яна таксама заклікала лідэраў сьвету далучыцца да барацьбы з дыктатурай Януковіча. Зварот зачытала яе дачка.
18:50 22.1.2014

Перамовы апазыцыі і Януковіча закончыліся


Перамовы лідэраў трох апазыцыйных фракцый з прэзыдэнтам Януковічам, якія пачаліся каля другой гадзіны, закончыліся, паведамляе Espresso.tv. У іх удзельнічалі Віталь Клічко, Андрэй Яцанюк, Алег Цягнібок. Пра вынікі іх пакуль не кажуць. Як паведамляе УНІАН, палітыкі не далі ніякіх камэнтароў па выніках сустрэчы. Сустрэча доўжылася больш за тры гадзіны.
18:58 22.1.2014

На Грушэўскага каля 5 тысяч пратэстоўцаў. Вуліца палае


Па вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, у раёне стадыёна «Дынама», мітынгоўцы выклалі папярок вуліцы па ўсёй даўжыні вогнішчы з шын, якія ў дадзены момант вельмі ярка гараць, фактычна, палае ўся вуліца. Як перадае УНІАН, праваахоўнікі з вадамётаў спрабуюць пагасіць вогнішчы, але пакуль ім гэта не ўдаецца.

Мітынгоўцы таксама пастаянна падносяць новыя шыны для вогнішча. У той жа час доўжыцца перастрэлка паміж праваахоўнікамі і мітынгоўцамі: міліцыя выкарыстоўвае гумовыя кулі і сьвятлошумавыя гранаты, мітынгоўцы ўжываюць пэтарды. Агульная колькасьць удзельнікаў акцыі пратэсту на вуліцы Грушэўскага перавышае 5 тысяч чалавек.


19:07 22.1.2014
19:48 22.1.2014
19:50 22.1.2014
У Кіеве ўжо 5 забітых і 300 параненых

У сутыкненьнях на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, якія працягваюцца з 19 студзеня, сёньня загінулі 5 чалавек. Пра гэта Грамадзкаму радыё паведаміў Алег Мусій, каардынатар мэдыцынскай службы Штабу нацыянальнага супраціву.
19:53 22.1.2014

Зь Януковічам ні аб чым не дамовіліся


Перамовы працягнуцца заўтра — заявілі лідэры трох апазыцыйных парлямэнцкіх фракцый на паседжаньні Народнай Рады ў Доме прафсаюзаў у Кіеве.

Лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок заявіў, што калі стала зразумела, што ні аб чым Януковіч дамаўляцца не зьбіраецца, а прапануе працягнуць перамовы заўтра, Клічко, Яцанюк і Цягнібок проста выйшлі з памяшканьня.

Віктар Януковіч адмовіўся склікаць пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады, але абяцаў выклікаць з Давоса прэм’ера Азарава, каб абмеркаваць магчымасьць скасаваньня «дыктатарскіх законаў» ад 16 студзеня і адстаўкі ўраду, апавёў лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG