Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўжо 5 забітых і 300 параненых


У сутыкненьнях на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, якія працягваюцца з 19 студзеня, сёньня загінулі 5 чалавек.

Раней была інфармацыя пра трох забітых, у тым ліку беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, яшчэ двое параненых сёньня памерлі, калі «Беркут» перашкодзіў мэдыкам дапамагчы ім, разграміўшы мэдпункт.

Пра гэта Грамадзкаму радыё паведаміў Алег Мусій, каардынатар мэдыцынскай службы Штабу нацыянальнага супраціву.

«Забітых 5 чалавек. Ад 00:00 сёньняшняга дня пацярпелых каля 300» , — заявіў ён.

Паводле яго слоў, двум з параненых, якія былі пры сьмерці, лекары не змаглі аказаць дапамогу, паколькі «Беркут» якраз пачаў свой наступ.

У 4 з гэтых асоб, сьцьвярджае Мусій, можна было дакладна вызначыць раненьні ад агнястрэльнай зброі ад стрэлаў у грудную клетку, шыю і галаву.

Цяпер пацярпелым аказваюць дапамогу ў Доме прафсаюзаў, паколькі, паводле слоў Мусія, «Беркут» падарваў мэдпункт на Эўрапейскай плошчы, там выбітыя вокны і дзьверы.

«Учора былі ажыцьцёўлены тры напады і стральба ў бок мэдыкаў, пацярпелі нашы лекары», — апавёў актывіст.

Таксама Мусій запэўнівае, што «Беркут» выкарыстоўвае новы тып газу, які выклікае больш сур’ёзнае атручваньне.

Таксама зьявілася інфармацыя пра тое, што ў Барыспальскім раёне, куды раней выкрадальнікі вывезьлі актывіста Майдана Ігара Луцэнку, выяўленыя два трупы зь сьлядамі катаваньняў, паведамляе «Українська правда».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG