20:29
22.1.2014
Ва Ўкраіне стварылі Народную Раду
Народная Рада Ўкраны абвешчаная адпаведнай дэклярацыяй і ёсьць органам прадстаўніцтва народных дэпутатаў. Яна фактычна зьяўляецца супрацьвагай Вярхоўнай Радзе.
У Народную Раду ўвайшлі народныя дэпутаты-апазацыянэры і дэпутаты па-за фракцыямі, якія прытрымліваюцца абароны Канстытуцыі, канстытуцыйнага ладу, дэмакратыі, парлямэнтарызму і выступаюць супраць дыктатуры і ўзрупацыі ўлады рэжымам Віктара Януковіча.
Паводле дэклярацыі, У Крыме, кожнай вобласьці, Кіеве, Севастопалі, у гарадах і раёнах на базе дэпутацкіх фракцый апазыцыйных партый, у абласных, гарадзкіх і раённых радах будуць утвораныя Народныя Рады дзеля абароны Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека.
20:44
22.1.2014
Забіты яшчэ адзін актывіст Эўрамайдану — Юры Вярбіцкі
Цела, знойдзенае ў барыспальскай лесапаласе, належыць Юрыю Вярбіцкаму. Яго апазнаў родны брат Юрыя.
Юрыя Вярбіцкага выкралі 21 студзеня разам зь Ігарам Луцэнкам, намесьнікам камэнданта Эўрамайдану. Луцэнка неўзабаве быў знойдзены моцна зьбітым. Пошукі Юрыя Вярбіцкага працягваліся. Луцэнка паведамляў, што Юрыя катавалі нашмат цяжэй за яго.
Цела Вярбіцкага было знойдзенае ранкам 22 студзеня каля сяла Гнідын Барыспальскага раёну Кіева. Было распачата сьледзва па артыкуле «наўмыснае забойства», бо на вопратцы Юрыя быў знойдзены скотч, але рукі не былі зьвязаныя.
22:38
22.1.2014
Пратэсты па-за Кіевам: у Віньніцы выйшлі 10 тысяч чалавек
Больш за 10 тысяч чалавек выйшлі на вуліцу. Дарогі перакрытыя. Адміністрацыя заблякаваная. Людзі пратэстуюць супраць дзеяньняў рэжыму Віктара Януковіча.Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў актывіст Віталь Уманец, перадае Цензор.НЕТ:
«Горад стаіць! Грамадзяне перакрылі дарогі, транспарт стаіць. Аблдзяржадміністрацыя заблякаваная. Людзей ужо больш за 10 тыс . і яшчэ падцягваюцца адусюль!», – напісаў актывіст.
23:32
22.1.2014
Фатаграфія ў фотаальбом...
Це що- фото в домашній фотоальбом? pic.twitter.com/YVo4dijl0K
— Svyatoslav Vakarchuk (@s_vakarchuk) January 22, 2014