Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Турэччына ачысьціць усю мяжу з Сырыяй ад «тэрарыстаў»


Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота
Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў, што краіна ачысьціць усю сваю мяжу з Сырыяй ад тых, каго ён назваў «тэрарыстамі». Пра гэта Эрдаган заявіў 28 студзеня, калі турэцкая наступальная апэрацыя ў вобласьць Афрын на поўначы Сырыі ідзе ўжо другі тыдзень.

Выступаючы на зьезьдзе сваёй кіроўнай партыі, Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турэччына будзе сачыць за тым, каб сырыйскія бежанцы, якія знаходзіліся на яе тэрыторыі, маглі вярнуцца дадому, як толькі мяжа будзе ачышчана ад баевікоў. Ён заявіў, што турэцкія войскі і саюзныя сырыйскія байцы захапілі важныя стратэгічныя вышыні.

Курдзкае апалчэньне і Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека паведамілі пра лютыя баі за пагорак Бурса, які аддзяляе курдзкі анклаў Афрын ад кантраляванага Турэччынай гораду Азазія. Турэцкія вайскоўцы заявілі 28 студзеня, што яны і іх саюзнікі з сырыйскай апазіцыі захапілі вышыню пры падтрымцы ўдараў з паветра баявымі верталётамі, узброенымі бесьпілётнікамі і гаўбіцамі.

Турэччына вядзе баявыя дзеяньні ў раёне Афрын, занятым у асноўным курдзкімі падразьдзяленьнямі, якія падтрымліваюць ЗША. Турэцкія ўлады лічаць курдзкія фармаваньні — тэрарыстычнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG