Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭБРР укладзе 15 мільёнаў эўраў у беларускую дрэваапрацоўку


Belarus - European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) in Belarus press conference, Minsk, 26Jan2017
Belarus - European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) in Belarus press conference, Minsk, 26Jan2017

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) падтрымае беларускую дрэваапрацоўку.

У паведамленьні банк удакладняе, што падпісана пагадненьне зь беларускім бокам аб крэдыце на суму 15 мільёнаў эўраў кампаніі «Свудс Экспарт». Гэта дапаможа ёй рэалізаваць стратэгічныя задачы, падвысіць эфэктыўнасьць працы і рэструктурызаваць балянс.

«Свудс Экспарт» базуецца ў Барысаўскім раёне. У склад кампаніі ўваходзяць лесапільная і мэблевая фабрыкі, а таксама фабрыкі вытворчасьці драўляных пэлетаў (паліўных грануляў). Кампанія належыць VMG group у Літве. Апошняя, у сваю чаргу, ёсьць вядучым вытворцам драўнянастружкавых плітаў і мэблі для швэдзкага брэнду IKEA.

Такім чынам, пасьля рэалізацыі праекту «Свудс Экспарт» стане найбуйнейшай лесапільняй у Беларусі з гадавой вытворчасьцю 250 тысяч кубамэтраў драўніны.

Кіраўніцтва кампаніі ўжо заявіла, што плянуе падвоіць выпуск драўняных пэлетаў да 72000 тонаў на год і ажыцьцявіць мадэрнізацыю для задавальненьня попыту на кампанэнты з суцэльнай драўніны ад IKEA. Аляксандар Піваварскі, кіраўнік ЭБРР у Беларусі, верыць у плён двухбаковага супрацоўніцтва:

«Мы разумеем важнасьць дрэваапрацоўчай прамысловасьці для Беларусі, таму радыя падтрымаць пашырэньне кампаніі VMG group. Гэта добры прыклад прымежнага супрацоўніцтва, у якое ўлучаныя так неабходныя наўпроставыя замежныя інвэстыцыі, а таксама найлепшыя галіновыя і экалягічныя стандарты».

За 25 гадоў дзейнасьці ў Беларусі Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця інвэставаў амаль 2 мільярды даляраў у разнастайныя сэктары нацыянальнай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG