Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кожны з нас — Джон Сільвэр», — Дашкевіч заклікаў «зрабіць шоў» у час суду над Пальчысам


Зьміцер Дашкевіч, архіўнае фота
Зьміцер Дашкевіч, архіўнае фота

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч апублікаваў у блогу 1863x заклік прыходзіць 14 кастрычніка а 10 гадзіне раніцы пад будынак Менскага гарадзкога суду, каб «зрабіць шоў». У гэты час у будынку будзе праходзіць закрыты суд над аўтарам блогу Эдуардам Пальчысам, вядомым пад псэўданімам Jhon Silver.

Дашкевіч абяцае пачаць збор подпісаў пад адным з артыкулаў Пальчыса, каб паказаць, што «кожны з нас — Джон Сільвэр».

Дзевяць артыкулаў Пальчыса на 1863x суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі. Праваабаронцы правялі незалежны аналіз артыкулаў і прызналі Пальчыса палітычным зьняволеным. Таксама яго абвінавачваюць у распаўсюдзе парнаграфіі, але праваабаронцы заяўляюць, што адзіную парнаграфічную выяву Пальчыс апублікаваў, каб «прадэманстраваць карыстальнікам недапушчальныя падыходы да падачы інфармацыі некаторымі вэб-рэсурсамі».

Уцёкі і экстрадыцыя Эдуарда Пальчыса. Храналёгія перасьледу Джона Сільвэра

У артыкуле на 1863x Дашкевіч згадвае, як яго самога судзілі на закрытым працэсе ў 2006 годзе. Тады яму далі паўтара года калёніі за дзейнасьць ад незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

«Суд, як цяпер памятаю, быў вясёлы — пад вокнамі скандавала дэманстрацыя, а судзьдзя з пракурорам з вока на вока пераконвалі мяне, які я небясьпечны для Бацькаўшчыны індывідуўм», — згадвае Дашкевіч.

У час суду над ім і іншымі маладафронтаўцамі паўтары тысячы чалавек паставілі подпіс пад заявай «Я — маладафронтавец». З гэтым Дашкевіч зьвязвае неафіцыйны мараторый на суды па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя альбо кіраваньне грамадзкім абʼяднаньнем, рэлігійнай арганізацыяй, што замахваюцца на асобу, правы і абавязкі грамадзянаў»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG