Згодна з пастановай Савету Міністраў Беларусі (PDF), кіраўнік бюджэтнай арганізацыі цяпер ня зможа атрымліваць заработнай платы, большай за 3 з паловай сярэднія заробкі работнікаў гэтай арганізацыі.
Але калі арганізацыя займаецца дзейнасьцю, што прыносіць прыбытак, то за кошт прыбытку можна павялічваць заробак начальніка да 5 сярэдніх заробкаў работнікаў.
Памер каэфіцыенту (заробку начальніка) вызначаецца органам, які заключыў кантракт з кіраўніком. Пастанова набыла сілу ад 6 верасьня.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, сярэдні заробак у бюджэтнай арганізацыі (з улікам заробкаў начальнікаў) складаў у ліпені 611,4 рубля – у той час, калі сярэдні заробак па ўсёй Беларусі складаў 827,5 рубля. Урад абяцаў давесьці заробкі бюджэтнікаў да 800 рублёў да канца году.
Начальнікам бюджэтных арганізацыяў забаранілі атрымліваць больш за тры з паловай заробкі работніка
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1