Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Народны Фронт сьвяткуе 25 гадоў

Сьвяткаваньне праходзіць на трох пляцоўках. Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 году на сходзе ў Чырвоным касьцёле ў Менску.

Аб 11-й гадзіне ў майстэрні мастака Аляксея Марачкіна сабраліся сябры гістрарычнага аргкамітэту БНФ, якія былі заснавальнікамі арганізацыі роўна 25 гадоў таму. Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з гэтай падзеі.
12:05 19.10.2013
Баршчэўскі падчас онлайн-канфэрэнцыі на Радыё Свабода: Заклікаю ўсе адгалінаваньні БНФ зноў аб’яднацца >>
12:04 19.10.2013
У гэты ж час працягваецца Сойм Партыі БНФ. Старшыня Аляксей Янукевіч у сваім дакладзе на Сойме заявіў:

«Вельмі шмат якія тэмы, якія аргкамітэт БНФ уздымаў 25 гадоў таму, застаюцца актуальнымі і цяпер. Нашае змаганьне працягваецца. Не ўспаміны і роспач аб стратах павінны кіраваць намі, а накіраванасьць у будучыню, пошук таго, што можам і мусім зрабіць, каб рэалізаваць ідэалы бацькоў-заснавальнікаў БНФ». Да падзеяў, якія будуць уплываць на лёс будучыні Беларусі, Янукевіч аднёс нядаўнія беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні, якія насілі маштабны характар:

«Нашыя вайскоўцы зноў могуць гінуць за чужыя інтарэсы, гэты сцэнар вельмі турбуе нас, але грамадзтва яшчэ не ўсьведамляе, у якія пагрозы нас уцягваюць. Крэмль імкнецца ўцягнуць Беларусь у свае сцэнары аднаўленьня расейскай імпэрыі. Лукашэнка праводзіць палітыку здачы нашай дзяржаўнасьці і ўцягваньня ў расейскія інтэграцыйныя інтарэсы. У 2015 годзе Крэмль зьбіраецца запусьціць праект Эўразійскага саюза, гэта будзе і год выбараў у Белаурсі. Нашачя задача стварыць сытуацыю ціску ў грамадзкасьці, каб быў у грамадзтве кансэнсус, што ўваходжаньне Беларусі ў гэты саюз непрымальнае».

Янукевіч таксама заклікаў працягваць кампанію супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай вайсковай базы: «Адна справа гандляваць з Расеяй, іншая мець тут расейскую вайсковую базу, станавіцца мішэньню ў патэнцыйным канфлікце». Паводле старшыні БНФ, аб гэтым трэба працягваць весьці гаворку пад час мясцовых выбараў, якія Янукевіч заклікаў для таго, каб мець камунікацыю з грамадзтвам. Янукевіч зазначыў, што ў цяперашніх эканамічных умовах чарговая дэвальвацыя непазьбежная, таксама як і рост коштаў, што не дадасьць падтрымкі ўладзе:

«Можа гэта ня будзе ствараць сытуацыю моцнай напружанасьці, але выкліча незадавальненьне палітыкай, якую праводзіць урад. БНФ павінен прадэманстраваць альтэрнатыву беларускаму грамадзтву, паказаць, якім чынам можна зрабіць жыцьцё лепшым пры іншай уладзе». Паводле Янукевіча, ідэальным варыянтам было б аб’яднаньне усіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў, але пакуль гэта не атрымліваецца, БНФ працягвае працаваць у рамках кааліцыі «Народны рэфэрэндум».

Кіраўніцтва БНФ прапанавала 5 пытаньняў для рэфэрэндума, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў пад час апытаньня. Гэтыя пытаньні будуць перададзеныя калегам па кааліцыі. Сярод іх пытаньні

  • Пра наўпростыя выбары мэраў і кіраўнікоў мясцовай улады
  • Пра забарону замежных вайсковых базаў у Беларусі
  • Пра вяртаньне да двух тэрмінаў прэзыдэнцтва для адной асобы
  • Пра эўрапейскі выбар інтэграцыі Беларусі
  • Пра зьмены ў Канстытуцыі аб вяршэнстве законаў над дэкрэтамі прэзыдэнта.
12:01 19.10.2013
Лявон Барчшэўскі паўтарыў сваю ідэю, агучаную на Радыё Свабода, пра яднаньне ўсіх, хто падзяляе фронтаўскія ідэалы.

Гісторык Валянцін Мазец выступае з дакладам пра гісторыю незалежніцкага руху 80-90-х гадоў і пра заснаваньне Беларускага Народнага Фронту
11:59 19.10.2013
Пазьняк: «Упершыню за 200 гадоў акупацыі народны рух прывёў да перамогі»
11:58 19.10.2013

Інфаграфіка: Гісторыя БНФ на фотаздымках >

11:55 19.10.2013
Сойм БНФ адзначае 25-годзьдзе арганізацыі
Сойм БНФ адзначае 25-годзьдзе арганізацыі
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у сваім дакладзе на Сойме заявіў:

«Вельмі шмат якія тэмы, якія аргкамітэт БНФ уздымаў 25 гадоў таму, застаюцца актуальнымі і цяпер. Нашае змаганьне працягваецца. Не ўспаміны і роспач аб стратах павінны кіраваць намі, а накіраванасьць у будучыню, пошук таго, ш

Янукевіч таксама заклікаў працягваць кампанію супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай вайсковай базы:

«Адна справа гандляваць з Расеяй, іншая мець тут расейскую вайсковую базу, станавіцца мішэньню ў патэнцыйным канфлікце».

Паводле старшыні БНФ, аб гэтым трэба працягваць весьці гаворку пад час мясцовых выбараў, якія Янукевіч заклікаў для таго, каб мець камунікацыю з грамадзтвам.

Янукевіч зазначыў, што ў цяперашніх эканамічных умовах чарговая дэвальвацыя непазьбежная, таксама як і рост коштаў, што не дадасьць падтрымкі ўладзе:

«Можа гэта ня будзе ствараць сытуацыю моцнай напружанасьці, але выкліча незадавальненьне палітыкай, якую праводзіць урад. БНФ павінен прадэманстраваць альтэрнатыву беларускаму грамадзтву, паказаць, якім чынам можна зрабіць жыцьцё лепшым пры іншай уладзе».

Паводле Янукевіча, ідэальным варыянтам было б аб’яднаньне усіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў, але пакуль не гэта атрымліваецца, БНФ працягвае працаваць у рамках кааліцыі «Народны рэфэрэндум».
11:45 19.10.2013
Алег Трусаў сказаў, што вельмі сымбалічнае вызваленьне сёньня Паўла Севярынца. Таксама прапанаваў ахвяраваць грошы на помнік Галіне Сямдзянавай. «Усе мы разам, і пакуль хоць адзін сябра аргкамітэту будзе жывы — гэтая ідэя будзе жыць далей» — сказаў Трусаў
Выступае Алег Трусаў
Выступае Алег Трусаў
11:42 19.10.2013
Пачалося адзначэньне гадавіны БНФ у майстэрні Аляксея Марачкіна. Ушанавалі памяць фронтаўцаў, якія памерлі. Марачкін паказаў свае карціны, прысьвечаныя БНФ. Вінцук Вячорка распавёў пра каштоўнасьці і ідэалы БНФ.
Аляксей Марачкін праводзіць экскурсію на сваёй майстэрні, паказвае карціну, якая пішацца 25 гадоў. Карціна пра БНФ
Аляксей Марачкін праводзіць экскурсію на сваёй майстэрні, паказвае карціну, якая пішацца 25 гадоў. Карціна пра БНФ
11:37 19.10.2013
Сойм пачалі з ушанаваньня памяці Віктара Івашкевіча і іншых сябраў БНФ, якія шмат сілаў аддалі арганізацыі і нацыянальнаму адраджэньню і заўчасна сышлі з жыцьця.
Сябры Сойму пагадзіліся з прапановай, якая прагучала з вуснаў Лявона Баршчэўскага, аб аб’яднаўчым зьезьдзе БНФ – у “Розным”.
11:36 19.10.2013

Янукевіч: БНФ належыць будучыня

Перад пачаткам паседжаньня юбілейнага Сойма старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распаўсюдзіў «Юбілейны зварот з нагоды 25-годьдзя ўтварэньня Аргкамітэту БНФ».

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч
11:32 19.10.2013
Адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка распавёў Радыё Свабода пра мэты сёньняшняга сьвяткаваньня:

«Сёньня ў Менску роўна ў 25-ую гадавіну гістарычнай падзеі сабраўся той гістарычны аргкамітэт. На жаль, палова адышла ў лепшы сьвет. Сабраліся, каб узгадаць тыя падзеі. Нам ёсьць чым ганарыцца: Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мэта — надаць самім сабе і грамадзтву ў цэлым адпаведны імпульс. Ідэя свабоднай незалеженай Беларусі да канца ня зьдзесьненая, місія недавыкананая. Людзям, якія стаяць на каштоўнасьцях таго самага Народнага Фронту, трэба яднацца»
11:25 19.10.2013
У парадку дня юбілейнага паседжаньня Сойму Партыі БНФ ня толькі сьвяточныя, але і працоўныя пытаньні:
1. Аб палітычнай сытуацыі
2. Аб кааліцыйным будаўніцтве
3. Падрыхтоўка да мясцовых выбараў у сьвятле зьменаў у выбарчым заканадаўстве.
4. Аб ушанаваньні памяці Віктара Івашкевіча.
5. Плянаваньне восеньскіх акцый (Дзяды, угодкі Слуцкага Збройнага Чыну).
11:25 19.10.2013
Увечары 18-га кастрычніка ў Менску ўрачыстым пасяджэньнем і канцэртам юбілей адзначалі сябры КХП БНФ.
11:24 19.10.2013
У 11:00 пачынаецца юбілейнае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ а 15 гадзіне там жа пройдзе сьвяточны прыём.
11:23 19.10.2013
Аб 11-й гадзіне ў майстэрні мастака Аляксея Шатэрніка сабраліся сябры гістрарычнага аргкамітэту БНФ, якія былі заснавальнікамі арганізацыі роўна 25 гадоў таму. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю з гэтай падзеі.
XS
SM
MD
LG