Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал «Беларусь-1» абвясьціў пошук дыктараў з «добрай беларускай мовай»


Belarus - Screenshot of propaganda film against the Belarusian opposition
Belarus - Screenshot of propaganda film against the Belarusian opposition

Рэжысэрка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Яна Шаблыка абвясьціла на Facebook пошукі дыктара «з добрай беларускай мовай» — для агучкі прома-ролікаў на канале «Беларусь-1» патрэбны «мужчынскі барытон».

Прапанаваны заробак не агучаны, таксама як іншыя патрабаваньні да кандыдата. Сама абвестка напісаная па-расейску.

Крыху беларускага на беларускай тэлевізіі

Тэлеканал «Беларусь-1» пераважна расейскамоўны, як і ўсе астатнія дзяржаўныя тэлеканалы ў Беларусі. На ім ёсьць асобныя перадачы па-беларуску: 10 і 15-хвілінныя «Навіны рэгіёна», асобныя рубрыкі перадачы «Добрай раніцы, Беларусь», штодзённая віктарына «Мая Беларусь» на 2–5 хвілін, асобныя штотыднёвыя, штомесячныя і штоквартальныя перадачы па-беларуску.

У «нумарной» сетцы БТ ёсьць таксама тэлеканал «Беларусь-3», пра які кіраўніцтва БТ казала, што беларускамоўныя перадачы на ім займаюць 32% штодзённага вяшчаньня, а па-беларуску робяцца 75% уласных перадачаў каналу.

Беларуская мова хоча ў тэлевізар. Пакуль не пускаюць

Тым часам беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы, адмовілі ва ўключэньні ў беларускія тэлевізійныя кабэльныя сеткі: на пэтыцыю аб гэтым намесьнік гендырэктара «Беларусь-1» Сяргей Шышко адказаў, што «ў сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрык».

Стварыць беларускамоўны тэлеканал задумалі самі кабэльныя апэратары — з такой прапановай яны зьвярнуліся да дэпутаткі Алены Анісім, яна перадала прапанову міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу. Анісім кажа, што Карлюкевіч назваў прапановы цікавымі.

Беларускамоўныя перадачы Радыё Свабода — аўдыё і відэа >>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG