Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь актыўна купляе золата. Багданкевіч лічыць гэта неразумным


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле Міжнароднага валютнага фонду, Беларусь увайшла ў пяцёрку ўсясьветных лідэраў па закупах золата ў студзені гэтага году.

Беларусь набыла ў студзені 33 тыс. унцыяў золата і заняла чацьвёртае месца ў сьпісе лідэраў па закупах гэтага каштоўнага мэталу, паведамляе БелТА.

На першым месцы — Расея (688 тыс. унцыяў), далей ідуць Турэччына і Казахстан (па 38 тыс. унцыяў). На пятым месцы апынулася Малайзія, якая набыла 10 тыс. унцыяў золата.

У статыстыцы МВФ за студзень пакуль не адлюстраваныя дадзеныя па Кітаі.

Камэнтуючы гэтую інфармацыю карэспандэнту Свабоды, былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч сказаў, што ў сёньняшняй сытуацыі золата набываць неразумна.

Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

«Гэта неэфэктыўнае выкарыстаньне тых невялікіх накапленьняў, якія ёсьць у рэзэрвах. У Беларусі зьмяншаюцца рэзэрвы, якіх не хапае на трохмесячны імпарт, а гэта мінімум патрэбнага. Тым больш рэзэрвы складаюць значную велічыню да кароткатэрміновых зьнешніх пазыкаў. То ў такіх умовах неразумна адцягваць рэзэрвы, якія ёсьць, мінімальныя, для таго каб набываць золата і захоўваць яго пра запас, да лепшых часоў. Патрэбны рэальныя рэзэрвы ў замежнай валюце, а ня золата, якое хоць і лічыцца фармальна ў рэзэрвах, але для таго, каб гэтыя рэзэрвы выкарыстаць, іх яшчэ трэба недзе прадаць на зьнешнім рынку. І толькі потым можна выкарыстоўваць. Золата можна назапашваць тым краінам, у якіх ёсьць вялікія рэзэрвы і няма куды падзець грошы».

Багданкевіч лічыць, што Беларусі ня варта пераводзіць тыя мінімальныя рэзэрвы, якія ёсьць, у такі неліквід, як золата.

«Трэба трымаць у цьвёрдай валюце, тым больш, што валюта — даляры і эўра — не таньнее, а наадварот, даражэе адносна нацыянальнай валюты. Таму якая ёсьць неабходнасьць купляць золата?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG