Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прапануюць зрабіць бязьвізавы ўезд на 5 дзён. Сілавікі сумняюцца


У Беларусі прапрацоўваецца магчымасьць даць 5 дзён на бязьвізавае перабываньне ў краіне замежнікаў, якія прыляцелі ў краіну праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», перадае БЕЛТА словы міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога.

Раней паведамлялася, што Савет міністраў разглядае праект нарматыўнага акту пра бязьвізавы рэжым на 15 дзён для рэзыдэнтаў краінаў, якія актыўна інвэстуюць у Беларусь (такіх налічылі 80). Вяртаньне да пачатковай ідэі ў 5 дзён не камэнтавалася.

«Ёсьць пэўныя сумневы з боку сілавых ведамстваў, — дадаў Партны. — Зразумела, што бясьпека краіны ў першую чаргу. Але разам з тым дакумэнт у высокай ступені гатоўнасьці. Я мяркую, што ён набудзе сілу ў гэтым годзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG