Апроч таго, бліжэйшыя чатыры гады Украіна плянуе завершыць працэдуру дэмаркацыі мяжы з Беларусьсю.
Як тлумачыцца ў абнародаваным сёньня рашэньні ўкраінскага ўраду, такія захады абумоўленыя неабходнасьцю выкананьня абавязацельстваў Украіны ў межах бязьвізавага дыялёгу з Эўрапейскім Зьвязам ды іншых міжнародных абавязацельстваў па забесьпячэньню належнага ўзроўню бясьпекі межаў.
Згодна з плянам захадаў, рыхтуецца таксама падпісаньне двухбаковых пагадненьняў зь іншымі краінамі, зь якімі мяжуе Украіна — з Малдовай, Славаччынай, Вугоршчынай, Румыніяй і Польшчай.
Адпаведна плянаў, Украіна на працягу бліжэйшых двух гадоў мае намер вызначыць мэханізм аднаўленьня кантролю над участкам украінска-расейскай мяжы ў Данецкай ды Луганскай абласьцях і наагул пазначыць на мясцовасьці ўсю лінію межаваньня з Расеяю.
Беларусь і Ўкраіна падпісалі дамову пра дзяржаўную мяжу 12 траўня 1997 года. У тым жа годзе яго ратыфікавала Вярхоўная Рада Ўкраіны. Нацыянальны сход Беларусі выканаў адпаведную працэдуру толькі ў 2010 годзе, і яшчэ праз тры гады пасьля гэтага бакі абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.
Дэмаркацыя беларуска-ўкраінскай мяжы пачалася з урачыстага адкрыцьця 13 лістапада 2013 года першага памежнага знака ў месцы сыходжаньня дзяржаўных межаў Украіны, Беларусі і Расеі.
30 ліпеня 2014 года ў Чарнігаве ўрады Беларусі і Ўкраіны падпісалі палажэньне пра дэмаркацыю мяжы, агульная працягласьць якой складае 1084,2 кілямэтраў (у межах Чарнігаўскай вобласьці — 227 кілямэтраў).
Сёлета ў красавіку Беларусь прыпыніла працы па дэмаркацыі мяжы на Валыні з-за пратэсту мясцовых жыхароў, якія лічылі, што лінія разьмежаваньня праведзеная няправільна. Паводле Дзяржаўнай памежнай службы, праблемным участкам тады стаў Жыроўскі канал, які адпаведна дамоўленасьцям належыць Беларусі. Мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі ваду з гэтага каналу для прамываньня незаконна здабытага бурштыну.
Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў плян захадаў рэалізацыі Канцэпцыі інтэграванага кіраваньня межамі, адпаведна да якога да 2020 года плянуецца падпісаць зь Беларусьсю дамову пра рэжым дзяржаўнай мяжы, супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу ў памежных пытаньнях.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1