У Эўрапарлямэнце падрыхтаваны і зарэгістраваны праект заканадаўчай рэзалюцыі аб унясеньні Ўкраіны ў пералік трэціх краін, для грамадзянаў якіх адмяняюцца візавыя патрабаваньні.
У аснову праекту пакладзены даклад дэпутаткі Марыі Габрыэль, які яшчэ павінен зацьвердзіць камітэт па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах, паведамляе ўласны карэспандэнт Укрінформ у Брусэлі.
«Адмена віз для ўкраінскіх грамадзян, якія зьяўляюцца ўладальнікамі біямэтрычных пашпартоў, будзе азначаць канкрэтнае дасягненьне, якое ідзе ад узаемных імкненьняў, а таксама ад адданасьці, прадэманстраванай украінцамі дзеля міру, стабільнасьці і курсу эўрапейскіх рэформ краіны», — адзначаецца ў праекце рэзалюцыі.
Падкрэсьліваецца таксама, што галасаваньне Эўрапарлямэнтам у падтрымку прапаноў Эўракамісіі пацьвердзіць прынцып, што кожная краіна, якая выканала крытэры, можа атрымаць візавую лібэралізацыю.
Акрамя гэтага адзначаецца, што адмена візавага рэжыму для Ўкраіны стане пацьвярджэньнем пасьлядоўнасьці эўрапейскага курсу, у аснове якога ляжаць фундамэнтальныя прынцыпы вяршэнства права і міжнароднага права, уключаючы акалічнасьці нелегальнай анэксіі Крыму і Севастопалю Расеяй.
Профільны камітэт разгледзіць у другім слуханьні праект дакладу пра бязьвізавы рэжым для грамадзян Украіны на пасяджэньні 5 верасьня.
Самае папулярнае
1