Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр заснавальнік «Аўтарадыё» Юры Базан


Юры Базан, архіўнае фота
Юры Базан, архіўнае фота

24 верасьня на 54 гаду жыцьця памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юры Базан. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на ягоных сваякоў.

«Аўтарадыё» – адна зь першых незалежных радыёстанцый у Беларусі, якая працавала на тэрыторыі краіны з 1992 па 2011 год.

У 2011 годзе радыёстанцыя была ліквідаваная. Фармальнай прычынай для закрыцьця «Аўтарадыё» стаў «распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці». Менавіта так былі ацэненыя словы кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава, агучаныя ім жа самім у перадвыбарчым роліку: «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на Плошчы».

Ліквідацыю «Аўтарадыё» Юры Базан лічыў непрыхаванай палітычнай замовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG