Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турыстаў-байдарачнікаў уратавалі ў Мядзельскім раёне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чатыром турыстам-байдарачнікам, якія вандравалі ў Мядзельскім раёне, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Турыстам была аказаная тэрміновая дапамога, паведаміў БелаПАН са спасылкай на дзяжурнага Менскай абласной управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Інцыдэнт адбыўся ў другой палове 22 красавіка на возеры Мястра — самым вялікім з групы азёр Мядзельскага раёну. Напярэдадні група з 20 турыстаў на 10 байдарках выйшла ў плаваньне па возеры па маршруце ад ракі Скема да вёскі Гатавічы.

Праз кепскае надвор’е — моцны вецер падняў высокія хвалі — дзьве байдаркі аказаліся ў крытычным стане. Сыгнал аб бядзе актывісты мясцовага Таварыства выратаваньня на вадзе перадалі дзяжурнаму МНС, адкуль да турыстаў выехала падмога.

«Людзей выратавалі, у шпіталізацыі няма патрэбы», — перадалі пра вынікі ў МНС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG