Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магіляўчанка ў міліцэйскай форме «прадала» няіснага канфіскату на 400 тысяч даляраў


Падазраваная ў махлярстве 43-гадовая магіляўчанка ў міліцэйскай форме
Падазраваная ў махлярстве 43-гадовая магіляўчанка ў міліцэйскай форме

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку магілёўскай міліцыі затрымалі 43-гадовую жыхарку Магілёва, якая завалодала больш як 780 тысячамі рублёў жыхароў Магілёва, Менску і Слаўгараду. Выяўлена шасьцёра пацярпелых, але міліцыя мяркуе, што іх было значна болей.

Паводле міліцыі, са жніўня 2015 году па красавік 2017-га яна прадстаўлялася грамадзянам начальніцай Менскай рэгіянальнай мытні, намесьніцай начальніка ДАІ або начальніцай розных аддзелаў міліцыі і нібыта прапаноўвала на продаж па заніжаных цэнах канфіскаваныя аўтамабілі, кватэры і бытавую тэхніку. Як сьцьвярджаюць сьледчыя, яна прызначала сустрэчы каля будынкаў органаў унутраных спраў і насіла міліцэйскую форму.

Жанчына атрымлівала ад пакупнікоў валюту і беларускія рублі, абяцала, што яны неўзабаве атрымаюць замоўленае, а грошы пойдуць дзяржаве. У час адной са спробаў «продажу» яна і была затрыманая.

За махлярства ў асабліва буйным памеры жанчыне пагражае да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Пацярпелых ад яе дзеяньняў просяць зьвяртацца на тэлефоны +37522 295-523, 295-518, 295-507 або 102.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG