Праграма важыць 5 мэгабайтаў. Пры яе дапамозе вы можаце атрымліваць навіны любой зь 17 службаў Радыё Свабода, у тым ліку беларускай, расейскай, украінскай, азэрбайджанскай, іранскай і іншых.
Беларуская вэрсія прапануе шырокі выбар аўдыё і відэа. Навіны можна чытаць суцэльнай стужкай, а можна — па рубрыках. Вы таксама можаце слухаць наўпроставы эфір, калі ж у вас не было часу ці інтэрнэту, слухайце праграмы ў запісе.
Каб вярнуцца да таго ці іншага матэрыялу, аўдыё- ці відэафайлу, клікніце на зорачку «палюбіць». Ён аўтаматычна захаваецца ў катэгорыі «Улюбёнае».
Пры дапамозе функцыи «Пошук» вы лёгка адшукаеце неабходны матэрыял на сайце. Падлучыщшы да праграмы ваш рахунак у twitter, вКонтакте ці facebook, вы зможаце падзяліцца цікавым кантэнтам зь сябрамі.
І нарэшце, самая галоўная опцыя — «запампаваць». Станьце карэспандэнтам Свабоды! Пры дапамозе праграмкі вы можаце зьняць фота, відэа, запісаць аўдыё ці тэкст і даслаць яго наўпрост да нашага ўэб-рэдактара. Напрыклад, калі вы знаходзіцеся ў эпіцэнтры важнай падзеі, вулічнай акцыі альбо проста маеце што сказаць.
Першыя, хто падзеляцца з намі цікавым кантэнтам, атрымаюць ад Радыё Свабода USB-флэшкі аб’ёмам 4, 8 і 16 гб.
Карыстальнікам ANDROID мы прапануем спампаваць праграму па спасылцы