Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы заклікала новага амбасадара ў Беларусі патрабаваць гарантыяў па АЭС


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Літва абавязаная патрабаваць, каб улады Беларусі забясьпечылі празрыстасьць будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі і неадкладна ўпусьцілі міжнародных экспэртаў, заявіла сёньня прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Яна зрабіла гэта, уручаючы даверчыя лісты для перадачы Аляксандру Лукашэнку новаму амбасадару Літвы ў Беларусі Андрусу Пулокасу.

«Прэзыдэнт яшчэ раз падкрэсьліла неабходнасьць патрабаваньня, каб улады Беларусі забясьпечылі празрыстасьць будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі і неадкладна ўпусьцілі міжнародных экспэртаў, якія маглі б бесстароньне ацаніць бясьпеку праекту і яго ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе», — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Там жа паведамляецца, што на сустрэчы былі абмеркаваныя двухбаковыя энэргетычныя і эканамічныя пытаньні, а таксама пытаньні міграцыі і бясьпекі.

Да прызначэньня ў Беларусь Андрус Пулокас працаваў дырэктарам консульскага дэпартамэнту Міністэрства замежных спраў. На гэтай пасадзе ён прыклаў нямала намаганьняў для адкрыцьця літоўскіх візавых цэнтраў у Беларусі.

Андрус Пулокас зьмяняе былога амбасадара ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG