Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўручыла ноту Беларусі і папрасіла дапамогі ў Эўразьвязе ў зьвязку зь меркаваным інцыдэнтам на будаўніцтве АЭС


Будоўля БелАЭС. Фота: Тацяна Каліноўская
Будоўля БелАЭС. Фота: Тацяна Каліноўская

Урад Літвы ў чацьвер уручыў часовай паверанай у справах Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Людміле Татарыновіч ноту ў сувязі з магчымым інцыдэнтам пры будаўніцтве Беларускай АЭС і зьвярнуўся да Эўразьвязу з просьбай аб садзейнічаньні, паведамляе агенцтва BNS.

Ад траўня ў літоўскіх СМІ штомесяц зьяўляецца інфармацыя пра інцыдэнты на будпляцоўцы АЭС у Беларусі, якія беларускі бок кожны раз абвяргае.

Так, 5 траўня на Беларускай атамнай электрастанцыі абверглі інфармацыю пра тое, што ў сярэдзіне красавіка абваліліся канструкцыі пабудовы, якая ўзводзіцца паміж двума рэактарамі. Пра другі інцыдэнт літоўскія СМІ паведамілі на пачатку чэрвеня. Тады Дзяржатамнагляд Беларусі зноў не знайшоў пацьверджаньняў інфармацыі пра магчымы інцыдэнт.

27 ліпеня ў літоўскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра чарговае здарэньне на будпляцоўцы АЭС у Беларусі — нібыта пры ўсталяваньні рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і зваліўся ўніз з вышыні ад 2 да 4 мэтраў. «Атамбудэкспарт», генпадрадчык будоўлі БелАЭС, абверг гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG