Прамова Лукашэнкі доўжылася 1 гадзіну 20 хвілін. Пытаньні дэпутатаў да Лукашэнкі, як заўжды, не паказваюцць па тэлевізіі.
Пра міжнародныя ініцыятывы
Беларусь змагла заняць уласную нішу ў сьвеце, стаўшы глябальным гульцом, упэўнены Лукашэнка.
«Так, ніхто ня кінецца на нашу ініцыятыву „Хэльсынкі-2“, бо гэта ня Штаты ініцыявалі, а Беларусь. І ў нас няма залішніх амбіцый, але пры гэтым няма і комплексу аўтсайдэра. Беларусь — дабротная эўрапейская краіна з адказнай замежнай палітыкай. Не ствараем праблемаў, а дапамагаем усім, хто мае ў гэтым патрэбу».
Выступ #agl24 завяршыўся — Лукашэнка прамаўляў у заканчэньні з надзеяй на будучыню. Пра Армэнію за 80 хвілін згадв… https://t.co/fXcrTWO8aG
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Лукашэнка згадаў дзяўчынку, якая паправіла расейскага тэлевядоўцу «Не Белоруссия, а Беларусь». Кажа, з такім патрыя… https://t.co/H5KKwtnTUd
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра ціск Расеі на постсавецкія краіны
Малдова, Грузія — навошта душыць «малышоў»? На перакананьне Лукашэнкі, Масква сама вінаватая ў тым, што адбываецца па яе пэрымэтры.
А Беларусь тым часам прапануе перамовы па новым Хэльсынскім працэсе, бо трэба ратаваць сьвет. Але прапанова сыходзі… https://t.co/wI5HBhnjrX
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Лукашэнка спрабуе абараніць беларускія эканамічныя інтарэсы нават на фоне армянскіх падзеяў. Кажа, што адной з прычынаў забурэньняў у Армэніі год таму было падвышэньне цэнаў на газ.
«Так нас па адным пераб’юць» — кажа, Лукашэнка, намякаючы, што Расея не павінна падвышаць цэны на газ для Беларусі, бо іначай і ў Беларусі могуць адбыцца хваляваньні.
«Навошта было везьці ў Расею малако з Новай Зэляндыі, калі можна было купіць беларускае малако за меншую цану?» — на фоне армянскай рэвалюцыі Лукашэнка рэклямуе беларускія прадукты.
Лукашэнка асьцярожна крытыкуе Расею за тое, што дрэнна працуе Эўразійскі эканамічны саюз, за яе адносіны да Армэніі, Малдовы, Грузіі.
Лукашэнка і рэфэрэндумы
Андрэй Дзьмітрыеў, адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду», камэнтуе Лукашэнку і рэфэрэндумы:
«У 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка прыйшоў да ўлады з галоўным лёзунгам — адвесьці краіну ад прорвы. З таго часу прайшла амаль чвэрць стагодзьдзя. А мы ўсё яшчэ знаходзімся каля прорвы.
Рэфэрэндумы, якія прайшлі за гэты час у Беларусі, нічым не дапамаглі. І яны і не маглі дапамагчы. Бо кожны зь іх быў намэнклятурным і праводзіліся яны не дзеля народу, а дзеля асабістых інтарэсаў уладных вярхоў. Таму я лічу так: добра, што ў нас ня будзе яшчэ аднаго намэнклятурнага рэфэрэндуму. Бо ягоныя наступствы маглі б прывесьці да сытуацыі, куды іншай і куды горшай, чым цяпер у Армэніі».
Яшчэ раз пра Армэнію і малочную вайну з Расеяй
«Па адным павыбіваюць, павыкідаюць з ЭАЭС — як два гады таму, калі ўрад Армэніі падвысіў цэны на расейскі прыродны газ, а потым вымусіў адступіць. Не ад Расеі гэта залежала? Так, ад Расеі. Гэтак жа, як з Новай Зэляндыі Расея возіць сухое малако, а ў суседзяў, у нас, няма куды яго падзець? Дык што ж гэта за супрацоўніцтва? Чаго на малдаванаў кідацца за тое, што яны падпісалі дамову пра супрацоўніцтва з Эўразьвязам?» — заявіў Лукашэнка.
Пра Малдову — хітры плян! Лукашэнка кажа, страціць да яе павагу, калі «страцяць краіну» (то бок, увайдуць у склад… https://t.co/1n4q7IPKRY
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра экспарт і харчовыя войны з Расеяй
Беларусь, паводле Лукашэнкі, экспартуе 2/3 вырабленай прадукцыі, чыноўнікам трэба з гэтай лічбай засынаць і прачынацца. Ня трэба займацца глябальнай палітыкай, прадайце тое, што выпусьцілі. Трэба прыцягваць малы і сярэдні бізнэс. «І не забудзьце пра імпартазамяшчэньне», — нагадаў ён.
Агульны рынак з Расеяй, па сутнасьці, так і ня створаны. Да харчовых войнаў, якія ўжо набілі аскоміну, дадаюцца міграцыйныя і памежныя, заявіў Лукашэнка.
Праца тармозіцца непасьлядоўнай пазыцыяй саюзьніка, лічыць Лукашэнка. Або мы рухаемся наперад, або толькі імітуем.
Пра адстаўку Саргсьяна і ЭАЭЗ
"Па адным нас пераб’юць",— заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка крытыкуе «нас» — ЭАЭС і Расею — за тое, што ў Армэніі год таму падвышаліся цэны на газ, а ад гэтага адбыл… https://t.co/zVyAGNSeFw
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Колькасьць сяброў Лукашэнкі ў сьвеце расьце. Вось і генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш нібыта стаў ягоным сябрам. Ён так і сказаў: мой сябра Антонію Гутэрыш.
Ацэньваючы сытуацыю ў Сырыі і ўвогуле ўзмацненьне міжнароднай напружанасьці, Лукашэнка ўскосна пакрытыкаваў і Расею. Расейскія тэлеканалы прапагадуюць вайну. Сырыю выкарыстоўваюць для выпрабаваньня новай зброі.
Здаецца, гэта было пра барацьбу з браканьерамі. Але мы пераслухалі некалькі раз і не зразумелі да канца, каго перас… https://t.co/m82rI9nwi3
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Лукашэнка зноў абрынуўся на пасярэднікаў у эканоміцы. Натуральна, шырокім масам насельніцтва тая крытыка павінна падабацца. Відавочна, што і асабіста кіраўнік дзяржавы цярпець ня можа пасярэднікаў. Між тым, эканамісты сьцьвярджаюць, што гэта неабходнае зьвяно ў існаваньні рынкавай эканомікі. Тым болей у беларускіх умовах, калі не існуе фондавай біржы, рынку акцыяў ды іншых рынкавых мэханізмаў.
Пра банды ў 1990-х і правераных людзей з аўтаматамі
Лукашэнка недвухсэнсоўна намякнуў, што ў сярэдзіне 1990-х дасылаў «правераных людзей з аўтаматамі», якія перастралялі ўсіх бандытаў на трасе Бэрлін — Масква.
«Хочаце, каб было як на пачатку маёй прэзыдэнцкай кар’еры, калі я накіроўваў купку людзей з аўтаматамі, каб перастралялі ўсіх бандытаў на трасе Бэрлін —Масква?»
Пра гэта праваахоўнікам данёс кіроўца, у якога машына ламілася ад браканьерскай рыбы #agl24 https://t.co/pVcgCL9a8e
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018