Пра карупцыю
Карупцыя, хабарніцтва здольныя падарваць аснову любой дзяржавы заявіў Лукашэнка.
«Недатыкальных няма і ня будзе. Ня ўсе зразумелі зь першага разу, таму давялося разьвітацца зь міністрам спорту, міністрам лесу, дырэктарам дэпартамэнту па авіяцыі. Міністэрства транспарту зарвалася да немагчымасьці».
Чарговым разам Лукашэнка абрынуўся на пасярэдніцтва ў эканоміцы. Але ў рынкавай эканоміцы такой праблемы проста няма. Гэта праблема выключна дзяржаўнага сэктару.
Лукашэнка канстатуе правал амаль усіх інвэстыцыйных праектаў. Нарэшце ён прызнаў, што незразумела, што рабіць з АЭС, як яна будзе упісвацца ў беларускую эканоміку. Выдатны вынік 24-гадовага кіраваньня.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пра адмову Лукашэнкі ад рэфэрэндуму:
«Ерэван адгукнуўся ў Авальнай залі».
Лукашэнка крытыкуе працу кіраўніцтва прадпрыемстваў, сумнеўных пасрэднікаў («зьядаюць да 3% ВУП»), клянавасьць і ка… https://t.co/rv2U3HGPwr
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра даўгабуды і АЭС
Лукашэнка скрытыкаваў маштабныя інвэстыцыйныя праекты, якія зь невядомых прычынаў замарозіліся. Сьветлагорскі завод праз тры месяцы спыніўся, кардонны завод у Добрушы зусім не працуе. Цэмэнтная прамысловасьць у заняпадзе, нафтахімічная сфэра не вытрымлівае крытыкі. Больш за 10 мільярдаў даляраў укладзена ў АЭС, а так і невядома, як станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны.
Дык ужо ж вырашылі: калі ніхто ня будзе купляць залішкі энэргіі, будзем майніць біткойны проста на АЭС. Ці не?… https://t.co/mPVi24hRG6
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Вызначаны вінаваты ў праблемах беларускай прамысловасьці. Але Лукашэнка пакарае ня гэтага чалавека, а ўвесь урад… https://t.co/2deIgXbR6c
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Некалькі разоў Лукашэнка вяртаецца да падзеяў у Армэніі. Відаць, яны моцна яго ўразілі. Ён нават ня ўтойвае свой страх перад рэвалюцыямі. Што ў каго баліць...
Пра зьмены ў Канстытуцыю і зноў пра Армэнію
Лукашэнка даручыў судзьдзям Канстытуцыйнага суду падрыхтаваць прапановы па ўнясеньні «тэхнічных зьменаў».
«Але зьменаў пад канкрэтную асобу ніколі ня будзе — як гэта мы пабачылі на прыкладзе Армэніі. Ня трэба было пераводзіць прэзыдэнцкую рэспубліку ў парлямэнцкую, вось і адгукнулася. Навошта мяняць асновы дзяржавы, ламаць пад нейкую асобу? Тое і адбылося. У гэтай сытуацыі толькі жадаю армянскаму народу, каб не захапіліся барацьбой».
Пра расейскую прапаганду
«Сёньня расейскія прапагандысты гатовыя ваяваць з усім сьветам. Але калі гэты касьцёр разгарыцца, то яны першыя разам са сваімі дзецьмі там і апынуцца. Гэта тычыцца і нашых дзеячоў, якія толькі і чакаюць спрыяльнага моманту. Ад нас павінны сыходзіць толькі мірныя ініцыятывы, ліміт рэвалюцый і войнаў мы вычарпалі», — падсумаваў Лукашэнка.
Рэфэрэндуму ня будзе. Цікава, як Лукашэнка перавярнуў сытуацыю.
Аказваецца, гэта апазыцыя, праціўнікі патрабуюць зьмены Канстытуцыі і рэфэрэндуму. Не выпадкова адмову ад рэфэрэндуму Лукашэнка зьвязаў з армянскімі падзеямі і Майданам. Думаю, гэта моцна ацьвярэзіла і астудзіла яго. Такім чынам, усё адкладваецца на няпэўны час.
Лукашэнка крытыкуе перавод Армэніі з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую форму кіраваньня, за рэфэрэндумы па зьменах сыстэ… https://t.co/nFR19ctSEU
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Сяргей Чалы, эканаміст, камэнтуе заявы Лукашэнкі пра ІТ-краіну
«На пытаньне пра тое, ці можа Беларусь стаць ІТ-краінай, вельмі добра днямі адказаў на форуме ў Менску Сол Сінгэр з Ізраілю. Ён адзначыў, што ў Ізраілі гэта вяршыня айсбэрга: велізарныя інфраструктуры, моцныя эканомікі, добрая адукацыя, добрая ахова здароўя.
Гэтыя рэчы растуць зьнізу ўверх. А вырашаць іх праз насаджваньне тэхналягічных паркаў, як у нас звычайна дзейнічае дзяржава, зьверху ўніз, верагодна няправільна».
Можам прапанаваць добрую кніжку, каб разабрацца: https://t.co/rd3jcbeaYK #agl24 https://t.co/24E43ittH0
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Дарэчы, ня бачым. Пра рэфэрэндум апошнім часам кажуць больш ва ўладных колах 0_о #agl24 https://t.co/LrQmmEHCDK
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра падзел паўнамоцтваў і Майдан
Жыцьцё мяняецца, павінны мяняцца і законы, адзначыў Лукашэнка. Але гэта тычыцца дробных нормаў, якія наўпрост не ўплываюць на жыцьцё людзей. Лукашэнка прызнаў, што частку паўнамоцтваў можна перадаць іншым галінам улады, а ў яго тым часам зьяўляюцца новыя клопаты.
«Але калі хтосьці разьлічвае, што будзе створаны падмурак для майданаў і майданутых, то гэтага ня будзе», — запэўніў Лукашэнка.
Лукашэнка кажа, "ні пра які рэфэрэндум ня думаў" #agl24 https://t.co/OaXJY6ilFb
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра рэфэрэндум
«Пра рэфэрэндум па зьмене нормаў Асноўнага закону я нават ня думаў. Я ніколі не парушу сваю клятву, а то будзе, як учора ў Армэніі. Нам зараз не да рэфэрэндуму. Нам галоўнае выстаяць, а не каб муць падняць у краіне. Вы ж бачыце, хто патрабуе зьменаў. Яны ж ня будуць адказваць, якія наступствы будуць мець зьмены Канстытуцыі. Трэба спыніць гэтае бражэньне ў грамадзтве».