Прагноз ад ананімнага карыстальніка Twitter:
Лукашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да дэпутатаў і народу. Цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ #agl24… https://t.co/2woGkj3NaQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Трансьляцыя пачынаецца. Тым часам сузаснавальнік Tut.by піша:
Выступ #agl24 толькі пачынаецца — са спазьненьнем на 10 хвілін. Дэпутаты ўжо пазіралі на гадзіньнікі https://t.co/eFw5Dp3KM2
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Лукашэнка спазьніўся на 10 хвілінаў
Аляксандар Лукашэнка дазволіў сабе спазьніцца на 10 хвілінаў на мерапрыемства, у якім удзельнічае ўся кіроўная эліта, дыпляматы, адбываецца трансьляцыя на ўсю краіну.
Яго слухаюць 57 сябраў Савету Рэспублікі і 108 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Аляксандар Лукашэнка пачаў выступ #agl24 з аповедаў пра нестабільнасьць у сьвеце, "варожасьць да апанэнтаў", "нацыя… https://t.co/kZxZkNlGTc
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра гандлёвыя войны з Расеяй
Расея блякуе доступ натуральным беларускім прадуктам на наш рынак.
Так, кажа Лукашэнка, пачынаюцца "каляровыя рэвалюцыі". Ён раіць паехаць паглядзець на краіны, якія "перахварэлі на… https://t.co/YE3qp3T3xT
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра рэвалюцыі
Каляровыя рэвалюцыі сумна заканчваюцца для іх удзельнікаў. Людзі не адчуваюць там сябе абароненымі.
Як і варта было чакаць, пасланьне пачалося зь міжнароднага становішча. Яго галоўная характарыстыка — гэта нестабільнасьць, няпэўнасьць, хаос, санкцыі і інш. Гэта адцяняе тую стабільнасьць, якая існуе ў Беларусі. Выспа пакою, парадку, раўнавага. То бок ва ўсім сьвеце дрэнна, а ў Беларусі — добра. Акрамя таго сусьветныя катаклізмы апраўдваюць ўласныя праблемы.
Пра эпоху нестабільнасьці
Аляксандар Лукашэнка пачаў з заявы, што чалавецтва ўвайшло ў эпоху нявызначанасьці і працяглай нестабільнасьці:
«Больш няма месца, дзе можна схавацца і назіраць за тым, што адбываецца навокал. Абвастраецца барацьба за месца ва ўсясьветнай герархіі. Рост канфрантацыі проста зашкальвае. Нацыянальны эгаізм, эгацэнтрызм, ігнараваньне міжнародных нормаў становіцца правіламі міжнародных гульцоў. Разгортваюцца гандлёвыя войны — нават найбліжэйшы партнэр Расея блякуе доступ на свой рынак. Цукровыя, малочныя войны — таму пацьверджаньне».
Дасюль беларусы жылі думкай: абы не было вайны. Цяпер Лукашэнка прапануе новую формулу: абы не было рэвалюцыі.
Пра вайсковую сілу
Паводле Лукашэнкі, зноў робіцца стаўка на вайсковую сілу як спосаб прасоўваньня сваіх інтарэсаў:
«Чуюцца галасы пра вяртаньне ня тое, што халоднай, а „ледзяной вайны“. Гэта шлях у нікуды. Тыя часы, калі дзяржавы маглі жыць і не азірацца на іншых, беззваротна мінулі. Вобраз сусьветнай эканомікі вызначаюць не асобныя эканомікі, а гіганцкія транснацыянальныя ўтварэньні».
Лукашэнка кажа, усё стабільна, эканоміка аднаўляецца, трэба рывок у эканамічным росьце… «Дэвальвацыі ня будзе», так… https://t.co/IU4AONrzmn
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра беларускую унікальнасьць
«Свой посьпех мы ствараем толькі розумам нашых людзей, і ў гэтым наша ўнікальнасьць,— заявіў Лукашэнка.— Але лёгкага жыцьця ня будзе, бо санкцыйныя войны так ці інакш закрануць і нас. Наша задача — быць адкрытымі для лепшага і расьці хутчэй за іншых. Яшчэ год таму мы былі настроеныя на больш сьціплыя вынікі, але руплівая праца дала вынік — нізкі ўзровень інфляцыі, аднаўленьне экспарту. Друкавальны станок няма патрэбы ўключаць. Упэўнена выходзім з двухгадовай рэцэсіі», — адзначыў Лукашэнка.
Агаворка ад #agl24: замест «Эўразійскі эканамічны саюз» — «Эўрапейскі эканамічны саюз». Мо ўжо і ў Эўразьвяз?.. https://t.co/U0omc2DhIz
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Лукашэнка крытыкуе цяперашнюю сыстэму, ставіць задачу «разьвесьці кампэтэнцыі». Але пры гэтым «отвечать будете все»… https://t.co/fxdNPVRjL5
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Лукашэнка кажа, жэстачайшэ недапушчальна, каб чалавек працаваў у адным месцы, а атрымліваў таксама другі заробак на… https://t.co/xPFFYwBZNc
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.4.2018
Пра 100 мільярдаў даляраў росту ВУП
Лукашэнка падкрэсьліў, што сярэднетэрміновая ўстаноўка даведзена да ўсіх галінаў улады — рост ВУП за пяцігодку мае скласьці ня меней за 100 мільярдаў даляраў. І гэта тычыцца ня толькі традыцыйных суб’ектаў гаспадараньня — МАЗ, БелАЗ, МТЗ, «Беларуськалій».
«Неабходна дапамагаць бізнэсу ствараць новыя вытворчасьці. Час плянавай эканомікі адышоў у мінулае. Талковыя ўпраўленцы становяцца на вагу золата», — заявіў Лукашэнка.