Каталікі ў Магілёве зьбіраюць подпісы за тое, каб будынак катэдральнага касьцёла ўлады перадалі ва ўласнасьць парафіі Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава. Камяніца касьцёла цяпер гарадзкая камунальная ўласнасьць.
"Мала таго што будынак у гарадзкой уласнасьці, дык ад нас патрабуюць аплаты арэнды. Мы цяпер рыхтуем ліст. Ён пойдзе прэзыдэнту. Гэта такая працэдура. Мы самі шукаем сродкі на рамонт. Горад жа пакуль маўчыць. Подпісаў чым больш, тым лепей. Ахвочыя падпісацца няхай прыходзяць пасьля ранішняй і вечаровай службы ў касьцёл", паведамілі ў канцылярыі парафіі.
Катэдральны касьцёл вядомы як касьцёл Сьвятога Станіслава. Яго будынак — адзін з самых старых у Магілёве. Гэта помнік архітэктуры васямнаццатага стагодзьдзя. Касьцёл пабудаваны ў 1740 годзе. Парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава існуе ад 1614 году.
Службы ў касьцёле аднавіліся пасьля працяглай рэстаўрацыі ў 1990 годзе. За часамі савецкай улады на працягу амаль сямідзесяці гадоў бажніца выкарыстоўвалася для гаспадарчых патрэбаў.