У справе па тэракце 11 красавіка павінны прайсьці «сотні тысяч» допытаў, заявіў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў падчас он-лайн канфэрэнцыі ў інтэрнэце. Чаму ў той час, як галоўныя падазраваныя ўжо за кратамі, міністар кажа пра неабходнасьць праводзіць сотні тысяч допытаў? Каму патрэбныя выклікі на допыты лідэраў апазыцыі? Ці можна сказаць, што сьледства пераўтвараецца ў палітычную кампанію? На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік рэдактара газэты "Народная воля" Сьвятлана Калінкіна
Цыганкоў: Ці ня бачыце вы супярэчнасьць у заяве Куляшова пра "сотні тысячаў" допытаў? Бо галоўныя падазраваныя ўжо вызначаныя, яны за кратамі. Навошта тады выклікі апазыцыянэраў, і заявы пра сотні тысячаў допытаў?
Калінкіна: Пракуратура выконвае загад Аляксандра Лукашэнкі, а Куляшоў, чыё знаходжаньне на пасадзе пасьля 11 красавіка, на маю думку, павінна быць пад вялікім пытаньнем, імітуе вялікую дзейнасьць. І ведаючы настроі кіраўніка дзяржавы, у нашай краіне сілавікам лепш за ўсё імітаваць дзейнасьць, менавіта дапытваючы і затрымліваючы актывістаў апазыцыі.
Тое, што зараз адбываецца, сьведчыць, што паўтараецца гісторыя 2008 году пасьля выбуху на Дзень незалежнасьці, калі рэальнага пошуку не вялося, але імітацыя была вельмі бурная.
Цыганкоў: Тут можна ўзгадаць словы старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякіна, які ў якасьці сьведкі ўжо быў дапытаны пракуратурай Менску па справе аб тэракце ў менскім мэтро. Ён заявіў, што допыт быў праведзены для галачкі. Ці можна сказаць, што сьледства па справе выбуху пераўтвараецца проста ў палітычную кампанію?
Калінкіна: Сапраўды, ідзе новая кампанія па "знаёмству" сілавікоў з актывістамі апазыцыі, магчыма, праслухоўваньню іхніх размоваў і так далей, што папросту зьяўляецца кампаніяй запалохваньня. Мне вельмі шкада, што сьледства па такой сур'ёзнай і трагічнай справе пераўтвараецца ў палітычнае паляваньне на вядзьмарак.
Цыганкоў: Але ці даваў Лукашэнка такі загад? Нават ягоныя словы на гэты конт былі вельмі супярэчлівыя. То гучала "дапытаць усіх", то кіраўнік дзяржавы гаварыў, што ніякіх сувязяў з апазыцыяй не відаць. Можа сілавыя структуры бягуць "наперад бацькі ў пекла"?
Калінкіна: Я гэтага варыянту не выключаю. Тыя, хто гатовы выслужыцца і хто цяпер вельмі клапоціцца пра свае пасады, могуць бегчы навыперадкі. На мой погляд, гэта кампанія цяпер ня мае ніякага сэнсу, асабліва калі ўлічыць, што разгром апазыцыі адбыўся пасьля 19 сьнежня, і ніякіх новых фактаў пра апазыцыю яны не даведаюцца.
Але кампанія пачынаецца, і для кагосьці яна мае сэнс. Найперш, у якасьці страхоўкі ў сваёй кар'еры – ня больш за тое.