Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Комар засудзіла-такі і Станеўскага. 8 сутак


Павал Станеўскі
Павал Станеўскі
Судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Вольга Комар, якая ўчора ўвечары накіравала на дапрацоўку справу грамадзкага актывіста Паўла Станеўскага, сёньня яго асудзіла да арышту – нібыта за лаянку.

Як паведаміў актывіст кампаніі Андрэй Аксёнаў, пасьля таго судзьдзя Комар адпусьціла Станеўскага на волю, яго зноў захапілі міліцыянты, усю ноч яго трымалі ў Фрунзэнскім РУУС, прычым не паведамлялі пра гэта ягоным паплечнікам. За ноч перарабілі пратаколы, і тая ж судзьдзя Комар раніцай засудзіла Станеўскага да 8 сутак арышту.

За лаянку да 10 сутак учора былі арыштаваныя таксама актывісты "Нашага дому" Алег Баршчэўскі і Павал Левінаў. Апошні абвясьціў галадоўку.


Судзьдзя Вольга Комар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG