Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: "Тысячу практыкаваньняў штодня, і нічога цябе ня зломіць"


Пераважная большасьць тых, хто адбывае пакараньне ў месцах зьняволеньня, скардзяцца на істотнае пагаршэньне здароўя. Незнаёмыя раней хваробы падкрадаюцца нечакана. Гэта і сардэчна-судзінныя, і дыхальныя, і страўнікавыя, і апорна-рухальныя праблемы. Падстава для іх — дэфіцыт паветра і сырасьць у камэрах, вымушанае гультайства, псыхалягічны стан плюс агульная антысанітарыя.

Палітвязень Анатоль Лябедзька, які правёў некалькі месяцаў у "амэрыканцы", тым ня менш лічыць, што захаваць здароўе ў вязьніцы магчыма. У сваім інтэрвію праграме "Турма і здароўе" ён выказаў некалькі парадаў.

Лябедзька: "У "амэрыканцы" ў мяне, як і ў кожнага, было шмат часу. Даволі хутка я сказаў сам сабе: або ты будзеш сядзець, сумаваць, думаць пра нешта дрэннае — ці будзеш займацца сам сабой як інтэлектуальна, так і фізычна. На кожны дзень у мяне было сваё хатняе заданьне: падчас абавязковай прагулкі ў турэмным двары, незалежна ад таго, дождж, сьнег, сонца — тысячу разоў адціснуцца…".

"Турма і здароўе": "Вы сказалі — тысячу?".

Лябедзька: "Так, тысячу разоў адціснуцца ад гэтага бэтону. Штодня, без
"У адміністрацыі СІЗА існуе культ сілы. Калі яны бачаць, што чалавек змагаецца за тое, каб быць у добрай форме, то пачынаюць паблажліва ставіцца да яго. Гэта я адчуў".
выключэньняў. Да таго ж штодня зранку тысячу практыкаваньняў на прэс, падымаючы і апускаючы ногі на ложак. І вось так рэгулярна. Тое, што залежала ад мяне, я гэта рабіў. Дарэчы, адчуў пэўную павагу з боку некаторых прадстаўнікоў адміністрацыі СІЗА. Бо там існуе культ сілы. Калі яны бачаць, што чалавек не здаецца, што ён змагаецца за тое, каб быць у добрай форме, то яны нават паблажліва ставяцца да цябе. Гэта я адчуваў".

"Турма і здароўе": "Аднак для таго, каб рабіць тысячу практыкаваньняў там, напэўна, і на волі трэба быць такім жа фізычна дысцыплінаваным і рабіць у хатніх умовах прынамсі сто практыкаваньняў на дзень? Або вас дысцыплінавала менавіта няволя?".

Лябедзька: "Калі я там апынуўся, то ў самыя першыя дні мне было проста складана прымусіць сябе нешта рабіць, тым больш нейкія практыкаваньні. Я зразумеў, што свабода волі на нас уплывае ў нечым і адмоўна. Нам цяжка нешта рабіць, цяжка прымусіць сябе. Калі ж ты трапляеш у нейкую выключную сытуацыю, то там арганізм канцэнтруецца, і адчуваньне, што нешта трэба зрабіць, значна большае. Натуральна, на волі я займаюся штодня — бегаю, адціскаюся, раблю практыкаваньні, але ж, вядома, не ў такой колькасьці. Самае цікавае, што ўсе, хто са мной сядзеў, так ці інакш пачалі займацца сваёй фізычнай формай…".

"Турма і здароўе": "Мне падаецца, што далёка ня ўсе такія ахвотныя рабіць штодня па тысячы практыкаваньняў у камэры ды ў турэмным двары, як вы…".

Лябедзька: "Калі чалавек мае моцны дух, то гэта рана ці позна паправіць

"Калі чалавек мае моцны дух, то гэта рана ці позна падцягне слабую фізычную падрыхтоўку да нейкага вышэйшага ўзроўню".
слабую фізычную падрыхтоўку. Калі ёсьць дух, то фізычную падрыхтоўку можна падцягваць да нейкага вышэйшага ўзроўню. Калі ж няма духу, то тады, нават калі ў цябе Богам дадзеныя нейкія выдатныя фізычныя кандыцыі, чалавек ня здолее іх разьвіваць".

"Турма і здароўе": "Калі сфармуляваць сьцісла: трапіўшы туды, трэба засяродзіцца на духу і пачаць рабіць практыкаваньні".

Лябедзька: "Абавязкова. Пры любых абставінах. Толькі так ты зможаш там выжыць. Скажу, што абсталяваньне ў камэры — гэтыя нары ці шконкі, брусы — дазваляе рабіць самыя-самыя розныя практыкаваньні. Акрамя таго, трэба, каб да гэтага далучалася нейкая іншая разумовая праца. Там, у "амэрыканцы", я пачаў пісаць вершы. Наколькі можна, я чытаў там кнігі. Відаць, столькі, колькі чытаў у дзяцінстве. Я шмат там пісаў, і такое спалучэньне фізычнай формы і духоўнай, толькі яно дазваляе выжыць цягам працяглага знаходжаньня фактычна ў такім замураваным стане".

"Турма і здароўе": "Ну, і вось некалькі месяцаў у такім замураваным стане, і за гэты час аніводнай хваробы, аніводнай таблеткі? Ці ўсё ж нейкая поскудзь да вас прычапілася?".

Лябедзька: "Ну што пагоршылася? Зрок. З-за спэцыфічнага асьвятленьня. Таксама ўзьніклі некаторыя праблемы з плёмбамі ў зубах. Але ж у тых умовах гэтае пытаньне было немагчыма вырашыць. Аднак усё астатняе — сэрца, страўнік, лёгкія, суставы — дзякуй Богу, мяне мінула. Улічваючы нізкую тэмпэратуру ў камэрах, суцэльную загорнутасьць сама меней 22 гадзіны штодня ў гэты бэтон, гэтую арматуру, зразумела, можна было чакаць нашмат горшых наступстваў".

"Турма і здароўе": "Лічу, што вам трэба публікаваць нейкія адмысловыя нататкі на тэму захаваньня здароўя ў адпаведных умовах, каб людзі неяк рыхтаваліся, бо, як кажуць — ад турмы ды сумы…".

Лябедзька: "Так, сапраўды, карысны досьвед. Скарыстаць яго можа кожны. Пры пэўнай моцы духу фізычная загартоўка робіцца звычкай. Гэтак жа, як зранку пачысьціць зубы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG