Юры Лявонаў, уладальнік ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» і дзелавы партнэр вызваленага ў мінулую пятніцу Міколая Аўтуховіча.
Мікалая Аўтуховіча вызвалілі 18 студзеня.
7 ліпеня 2006 года Юры Лявонаў быў асуджаны да 3 гадоў 5 месяцаў пазбаўленьня волі нібыта за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
Сёньня пра Юрыя Лявонава згадаў у інтэрвію нашаму радыё намесьнік амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Сёньня раніцай ён заявіў, што Злучаныя Штаты чакаюць вызваленьня ўсіх палітзьняволеных у Беларусі. Паводле спадара Мура, пакуль Артур Фінькевіч, Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў і Юрый Лявонаў застаюцца ў турме, пазыцыя ЗША адносна санкцыяў застанецца нязьменнаю.