Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расейская зьнявага да замежжа традыцыйная”


Вось якім бачыцца дзень 25 студзеня розных гадоў мінулага праз публікацыі ў беларускай прэсе.


* “Оршанский вестник” у 1918 годзе друкуе загад па міліцыі гораду Воршы: “У адносінах да публікі міліцыянты павінны быць ветлівыя і карэктныя, у супрацьлеглым выпадку будуць звальняцца са службы і аддавацца пад суд, таму што яны служаць для насельніцтва. Акрамя таго, павінны стаяць на варце грамадзкай бясьпекі і садзейнічаць працоўнаму народу ў заваяванай свабодзе”.

“Самагонакурэньне ў нашых вёсках шырыцца, — піша ў “Беларускай вёсцы” ў 1928 годзе селянін Сьмілавіцкага раёну Рыгор Ліпай. — Перад сьвятамі ў кожнай вёсцы працуе дзесяткі самагонных апаратаў. У гэтым годзе перад калядамі аднымі міліцыянэрамі было затрымана да 25 самагонных апаратаў. Нядаўна наш райвыканком разгледзіў 124 справы самагоншчыкаў. Але вось бяда! На самагоншчыкаў накладаецца малы штраф. 124 гаспадары-заможнікі павінны заплаціць усяго 2 тысячы 512 рублёў. Другі багацей заплаціць 5 рублёў штрафу і сьмяецца”.

“Бацькаўшчына” ў 1948 годзе са спасылкай на “Ню-Ёрк Таймс” піша: “Асновы расейскае цэнзуры ляжаць у традыцыях, прыродзе й мэтах расейскіх урадаў наагул і савецкага ўпаасобку: яны існуюць ужо 300 год, і пераход ад царызму да бальшавізму нічога ў гэтым ня зьіначыў. Расейская зьнявага да замежжа традыцыйная, і цэнзура, што спачатку была чыста абарончым захадам, із часам сталася зброяй улады. Гэткім парадкам яе трэба ацэньваць як баромэтр расейскага дачыненьня да Заходу”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG