Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт зьвярнуўся з калядным пасланьнем


Мітрапаліт Філарэт і Аляксандар Лукашэнка ў часе каляднага набажэнства ў Менску 7 студзеня.
Мітрапаліт Філарэт і Аляксандар Лукашэнка ў часе каляднага набажэнства ў Менску 7 студзеня.

З нагоды праваслаўных Калядаў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт зьвярнуўся да кліру і паствы Беларускай праваслаўнай царквы з пасланьнем.


"Летась у эпархіях Беларускага экзархата адбываліся ўрачыстасьці ў гонар 1015-годьдзя Праваслаўнай Царквы на Белай Русі,– гаворыцца ў калядным пасланьні.– Нам рана падводзіць вынікі, таму што мы знаходзімся яшчэ ў самым пачатку вельмі цяжкага шляху аднаўленьня Царквы на нашай зямлі ў тым яе значэньні і ў той годнасьці, якая запатрабавана шматпакутнай гісторыяй нашага народа".
"У сёньняшнія вельмі няпростыя часы на хрысьціянах ляжыць асаблівая адказнасьць за стан сваіх сэрцаў і розумаў,– зазначыў уладыка Філарэт.– Мы закліканыя не толькі захоўваць перад сьветам нашу веру ў Бога, але і праяўляць глыбіню свайго асабістага даверу да Творцы. Нам належыць не палохацца буянства стыхій гэтага сьвету, а тым больш забабонаў і пустых страхаў,– але ў любых абставінах без боязі жыць і сьведчыць аб Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце як Збаўцы сьвету".
Беларускі экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы ўключае 11 эпархій і 1.437 грамадаў, у якіх вядуць службу 1.438 сьвятароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG