Знаткевіч: Вы ўжо болей за месяц таму напісалі мітрапаліту Філарэту ліст з пакаяньнем. Ці атрымалі Вы нейкі адказ ад царкоўнага кіраўніцтва?
Знаткевіч: Наколькі я разумею, айцец Аляксандар, цяперашняе рашэньне мітрапаліта Філарэта не азначае, што Вы пазбаўленыя сану. Нейкі час Вы проста ня можаце праводзіць набажэнствы. А як доўга такі вось "падвешаны" стан можа працягвацца?
Шрамко: Гэта так, я зьяўляюся сьвятаром, сану мяне не пазбавілі, пазбавілі толькі магчымасьці выконваць таямніцы царкоўныя, служыць у царкве, выконваць іншыя сьвятарскія функцыі. Гэта ўсё як бы часова, бо ва ўказе напісана, што гэта ўсё да пакаяньня. Але вось што называць пакаяньнем – гэта вырашае царкоўнае кіраўніцтва. Як я зразумеў, яно цяпер лічыць, што такога пакаяньня ў мяне няма.
Знаткевіч: Я вось якраз хацеў запытацца. Тое, што вы напісалі пакаяльны ліст – гэта азначае, што Вы зьмянілі сваё стаўленьне да беларускага закону аб свабодзе сумленьня?
Шрамко: Ведаеце, тое, што я выступаў супраць закону, гэта можа, не галоўнае. Гэта толькі падштурхнула царкоўнае кіраўніцтва да такіх рашучых крокаў. Але, як вядома, яшчэ 15 верасьня летась мяне выклікалі на епархіяльную раду. Тады таксама была такая рэзалюцыя, якая забараняла мне ўсялякую публічную дзейнасьць. І гэта зьвязана ня толькі з тым, што я браў удзел у палітычных справах... Тады таксама разглядаўся мой артыкул наконт крамы "Праваслаўная кніга" вядомага такога чалавека, як Чартовіч, які публікую шавіністычную і антысэміцкую літаратуру і які доўгі час прадстаўляў япархію. Я там проста выступіў з крытычнымі заўвагамі і трохі закрануў адносіны паміж дзяржавай і царквой. Думаю, што тут сабралася ўсё, а ня толькі тое, што я крытыкаваў закон і нейкія дзяржаўныя справы, але і тое, што тычыцца самой Царквы. У мяне былі крытычныя матэрыялы наконт царквы, у тым ліку кніга "Дзёньнік сьвятара", якая была ўзятая і перадрукаваная з майго сайту. Там былі ўсялякія заўвагі і меркаваньні наконт жыцьця царквы і сьвятара, і месца царквы ў жыцьці чалавека. Ну і там былі выказаны такія крытычныя і нестандартныя погляды. Гэта таксама было пастаўлена мне ў віну: я ня маю права крытыкаваць царкву без блаславеньня вышэйшай герархіі.
Знаткевіч: То бок для таго, каб крытыкаваць Царкву, трэба, каб вас блаславіў хтосьці з кіраўніцтва самой Царквы?
Знаткевіч: Айцец Аляксандар, Вы ўжо закранулі адносіны царквы і дзяржавы, царквы і ўладаў. Нашы слухачы часам тэлефануюць з крытыкай і Каталіцкай царквы, і, часьцей, Праваслаўнай. Маўляў, царкоўныя герархі падтрымлівалі і падтрымліваюць любую ўладу і ніколі яе не крытыкуюць, нават калі яна робіць кепскія рэчы. А Вы самі, як разумееце прынцып, што кожная ўлада ад Бога?
Айцу Аляксандру Шрамку прапанавалі пакаяцца, 15.05.2007 Палітычны ўціск у праваслаўнай царкве?, 11.05.2007 Вернікі патрабуюць зьмяніць закон аб рэлігіі, 25.04.2007
Аляксандар Шрамко: “Ад мяне патрабуюцца такія крокі, якія я не гатовы зрабіць, таму што патрабуецца, каб я цалкам зьнік з інфармацыйнага поля.”
Шрамко: На жаль, ніякага станоўчага адказу я не атрымаў. Але ў мяне была размова з сакратаром япархіі. Зь яе я зразумеў, што гэтая справа так проста ня вырашыцца. Ад мяне патрабуюцца такія крокі, якія я не гатовы зрабіць, таму што патрабуецца, каб я цалкам зьнік з інфармацыйнага поля, з інтэрнэту, нават у форумах ня браў удзелу, у "Жывым журнале", не даваў ніякіх інтэрвію і нічога нідзе не казаў – каб зьнік і служыў на тым прыходзе, куды мяне, магчыма, пашлюць. Але гэта не вядома, таму што, як сказаў мне сакратар япархіі, гэта толькі ўмова для таго, каб адбылося яшчэ адно паседжаньне епархіяльнай рады, і тады ўжо вырашыцца мой лёс.Знаткевіч: Наколькі я разумею, айцец Аляксандар, цяперашняе рашэньне мітрапаліта Філарэта не азначае, што Вы пазбаўленыя сану. Нейкі час Вы проста ня можаце праводзіць набажэнствы. А як доўга такі вось "падвешаны" стан можа працягвацца?
Шрамко: Гэта так, я зьяўляюся сьвятаром, сану мяне не пазбавілі, пазбавілі толькі магчымасьці выконваць таямніцы царкоўныя, служыць у царкве, выконваць іншыя сьвятарскія функцыі. Гэта ўсё як бы часова, бо ва ўказе напісана, што гэта ўсё да пакаяньня. Але вось што называць пакаяньнем – гэта вырашае царкоўнае кіраўніцтва. Як я зразумеў, яно цяпер лічыць, што такога пакаяньня ў мяне няма.
Знаткевіч: Я вось якраз хацеў запытацца. Тое, што вы напісалі пакаяльны ліст – гэта азначае, што Вы зьмянілі сваё стаўленьне да беларускага закону аб свабодзе сумленьня?
Шрамко: Ведаеце, тое, што я выступаў супраць закону, гэта можа, не галоўнае. Гэта толькі падштурхнула царкоўнае кіраўніцтва да такіх рашучых крокаў. Але, як вядома, яшчэ 15 верасьня летась мяне выклікалі на епархіяльную раду. Тады таксама была такая рэзалюцыя, якая забараняла мне ўсялякую публічную дзейнасьць. І гэта зьвязана ня толькі з тым, што я браў удзел у палітычных справах... Тады таксама разглядаўся мой артыкул наконт крамы "Праваслаўная кніга" вядомага такога чалавека, як Чартовіч, які публікую шавіністычную і антысэміцкую літаратуру і які доўгі час прадстаўляў япархію. Я там проста выступіў з крытычнымі заўвагамі і трохі закрануў адносіны паміж дзяржавай і царквой. Думаю, што тут сабралася ўсё, а ня толькі тое, што я крытыкаваў закон і нейкія дзяржаўныя справы, але і тое, што тычыцца самой Царквы. У мяне былі крытычныя матэрыялы наконт царквы, у тым ліку кніга "Дзёньнік сьвятара", якая была ўзятая і перадрукаваная з майго сайту. Там былі ўсялякія заўвагі і меркаваньні наконт жыцьця царквы і сьвятара, і месца царквы ў жыцьці чалавека. Ну і там былі выказаны такія крытычныя і нестандартныя погляды. Гэта таксама было пастаўлена мне ў віну: я ня маю права крытыкаваць царкву без блаславеньня вышэйшай герархіі.
Знаткевіч: То бок для таго, каб крытыкаваць Царкву, трэба, каб вас блаславіў хтосьці з кіраўніцтва самой Царквы?
Аляксандар Шрамко: “А ня толькі так, як у нас бывае, калі табе кажуць маўчаць, а вышэйшай герархіі можна гаварыць. У Царкве ёсьць розныя служэньні, ёсьць і такое, каб бачыць недахопы, выяўляюць іх і казаць аб гэтым...”
Шрамко: Так яны мне казалі. Але ведаеце, крытыкуецца не царква, але нейкія бакі жыцьця царквы. І крытыкуецца не для таго, каб выставіць царкву ў нэгатыўным сьвятле, але для таго, каб вылечыць царкву, каб яна была здаровая. Каб яна была здаровая. Таму што калі ёсьць нейкая хвароба і яе хаваць, то яна будзе разрастацца. Яе трэба раней убачыць і спакойна лячыць. А калі чалавек называе хваробай тое, што яны хваробай ня лічаць, то яны таксама павінна на гэта адказаць, адказаць спакойна і не панікаваць, што гэта можа неяк пашкодзіць царкве. Царкве пашкодзіць, калі мы будзем маўчаць і нам будзе ўсё роўна, што там робіцца. Таму я лічу, што выказвацца наконт царкоўных справаў мае права любы хрысьціянін, бо ён мае адказнасьць за царкву. Аб гэтым казалі і апостал Пётар, і апостал Павал, і сам Госпад наш Ісус Хрыстос. Яны ўсе казалі, што Царква складаецца з розных членаў і ўсе яны маюць у ёй сваё месца. А ня толькі так, як у нас бывае, калі табе кажуць маўчаць, а вышэйшай герархіі можна гаварыць. У Царкве ёсьць розныя служэньні, ёсьць і такое, каб бачыць недахопы, выяўляюць іх і казаць аб гэтым... Царква складаецца з усіх нас, кожны хрысьціянін – член Царквы, кожны з нас, як казаў Пётар, – сьвятар і мае адказнасьць за Царкву. Мы ня толькі прыходзім у царкву, каб пакарыстацца нейкімі паслугамі. Кожны з нас мае права на Царкву, мае дачыненьне да Царквы, кожны павінен выконваць указаньні Царквы, слухацца яе, але калі ён бачыць нейкія недахопы, то павінен зрабіць усё, каб Царква адпавядала назьве Царквы Хрыстовай.Знаткевіч: Айцец Аляксандар, Вы ўжо закранулі адносіны царквы і дзяржавы, царквы і ўладаў. Нашы слухачы часам тэлефануюць з крытыкай і Каталіцкай царквы, і, часьцей, Праваслаўнай. Маўляў, царкоўныя герархі падтрымлівалі і падтрымліваюць любую ўладу і ніколі яе не крытыкуюць, нават калі яна робіць кепскія рэчы. А Вы самі, як разумееце прынцып, што кожная ўлада ад Бога?
Аляксандар Шрамко: “Таму калі мы кажам, што наша дзяржава дэмакратычная і ёсьць нейкія дэкляраваныя прынцыпы, тады і хрысьціянін мае права патрабаваць нечага, ёсьць працэдура, можна сабраць подпісы, і гэта становіцца падставай для перагляду закону."
Шрамко: Гэта так і ёсьць. Царква не павінна мець мэту зьмяніць уладу. Гэта не яе функцыя. Яна павінна пры любой уладзе неяк здолець рабіць тое, для чаго яна пакліканая. Яна паклікана несьці людзям Добрую Вестку, і калі ў савецкі час людзям забаранялі ў поўным аб''ёме весьці хрысьціянскае жыцьцё, то дзяржаву трэба было слухацца, выконваць свае грамадзянскія абавязкі. Але тое, што Божае, ставіць вышэй за чалавечае. І кал гэтае Божае закрываецца нейкімі дзяржаўнымі ўстановамі – як у савецкі час была адкрытая барацьба супраць Бога і Царкву – то тады чалавек павінен быў быць верны Богу і адмовіцца слухацца ў гэтым пункце дзяржаву. Але выбіраць, якая ўлада лепш, якая горш, гэтага хрысьціянін ня можа. Гэта ўжо не хрысьціянская тэма, а грамадзянская. Іншая справа, што падпарадкоўвацца дзяржаве, гэта ня значыць, што трэба пагаджацца зь ёй ва ўсім. Вось калі апостал Павал кажа таму, хто ў рабстве: не шукай лепшага, але калі ёсьць магчымасьць, скарыстайся. Таму калі мы кажам, што наша дзяржава дэмакратычная і ёсьць нейкія дэкляраваныя прынцыпы, тады і хрысьціянін мае права патрабаваць нечага, ёсьць працэдура, можна сабраць подпісы, і гэта становіцца падставай для перагляду закону. Айцу Аляксандру Шрамку прапанавалі пакаяцца, 15.05.2007 Палітычны ўціск у праваслаўнай царкве?, 11.05.2007 Вернікі патрабуюць зьмяніць закон аб рэлігіі, 25.04.2007